Матч Сабаленка супраць Навара перанеслі на сераду

© REUTERS / BRENTON EDWARDSБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Непагадзь, якая бушуе ў Аўстраліі, унесла свае карэктывы ў каляндар Australian Open: арганізатары вымушаныя аператыўна пераносіць матчы.
МІНСК, 21 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№12 у рэйтынгу WTA) правядзе стартавы паядынак на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе (Australian Open) у сераду, 22 студзеня, пішуць спартыўныя СМІ.
Сёння Сабаленка павінна была правесці першы ў матч у жаночым адзіночным разрадзе супраць іспанкі Карлы Суарэс-Навара (54). Аднак з-за таго, што ўчорашнія паядынкі не адбыліся па прычыне дажджу і былі перанесены на аўторак, арганізатары былі вымушаныя ўнесці змены ў каляндар: восем сённяшніх сустрэч пройдуць 22 студзеня. У гэтую васьмёрку патрапілі Сабаленка і Навара.
Нагадаем, сёння з турнірам развіталася беларуска Аляксандра Сасновіч. У 1/64 фіналу яна саступіла бельгійцы Грэт Мінен.
У Мэльбурн не прыехала двухразовая пераможца Australian Open Вікторыя Азаранка: у экс-першай ракеткі свету сямейныя праблемы, з-за якіх яна вымушаная прапусціць старт сезона.
Стужка навiн
0