МІНСК, 22 сту - Sputnik. Выкладчыкі беларускіх медыцынскіх ВНУ змогуць у працоўны час аказваць меддапамогу і праводзіць медыцынскую экспертызу, адпаведная норма замацаваная пастановай Саўміна ад 20 студзеня 2020 года №28.
Да прыняцця пастановы "Аб асаблівасцях рэгулявання працы асобных катэгорый педагагічных работнікаў" праца выкладчыкаў медыцынскіх ВНУ ў якасці ўрачоў ніяк не рэгламентавалася.
Цяпер жа пазначана, што выкладчыкі па профілі "Ахова здароўя" могуць у працоўны час арганізоўваць і аказваць медыцынскую дапамогу, а таксама праводзіць медыцынскую экспертызу ў аб'ёме не больш за 75% ад працягласці працоўнага дня.
У спіс пасад, якім дазволілі такім чынам "падпрацоўваць", патрапілі выкладчык, старшы выкладчык, асістэнт, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры, дэкан, прарэктар і першы прарэктар, а таксама рэктар.
Пастанова ўступіла ў сілу "заднім лікам" - са студзеня гэтага года.