МІНСК, 23 сту - Sputnik. Многія банкі і "Белпошта" перагледзелі ў студзені камісію за прыём плацяжоў ад насельніцтва праз касы.
Цяпер за ўнясенне плацяжоў у касах паштовых аддзяленняў прыйдзецца заплаціць па 60 капеек, у Беларусбанку - па 2 рублі, у шэрагу камерцыйных банкаў - да 5 рублёў за адну аплатную аперацыю. Такім чынам беларусаў стымулююць больш актыўна карыстацца сістэмамі электронных плацяжоў.
"Белпошта"- бясплатна толькі ў бюджэт
За кожны плацёж, праведзены ў касе "Белпошты" давядзецца выплаціць камісійнае ўзнагароджанне ў памеры 60 капеек. Выключэнні складаюць толькі плацяжы ў бюджэт і перавод грошай на дабрачынныя рахункі. Пакуль не бяруць плату таксама за камунальныя паслугі, за стацыянарны тэлефон і за паштовыя паслугі.
Беларусбанк - па 2 рублі за плацёж
З 15 студзеня да 2 рублёў вырасла камісія пры аплаце паслуг у касах Беларусбанка. Яе возьмуць пры аплаце за навучанне, мабільную сувязь і інтэрнэт. Камісія спаганяецца незалежна ад таго, плаціце вы наяўнымі або па картцы. Праўда, камунальныя плацяжы тут таксама пакуль прымаюць без камісіі.
Ад 2 да 5 і адсотак ва ўзнагароду
У БПС-Сбербанку і Прыорбанку таксама вырасла камісія за прыём наяўных грошай і здзяйсненне аперацый па банкаўскай аплатнай картцы ў касе банка да 5 рублёў. Столькі ж возьмуць у і ў банку "Дабрабыт".
Па 2 рублі за адзін плацёж спішуць у якасцi ўзнагароджання ў "Белгазпрамбанку" і ў "Парытэтбанку", 2,5 возьмуць у банку Рашэнне. Некаторыя банкі не аб'яўлялі аб спагнанні фіксаванай сумы за плацёж, але разлічваюць на працэнт ад яго - ад 0,5% да 2%. Калі сума значная, працэнт банкаўскай узнагароды можа быць вельмі адчувальным.
Здаецца, сапраўды пара навучыць карыстацца інтэрнэт-банкінгам бацькоў і іншых пажылых сваякоў. Наяўныя плацяжы становяцца занадта накладнымі.