Відэа

Блакада Ленінграда: як трымаўся Горад-герой, архіўныя кадры

Падпісацца
Блакада Ленінграда пачалася 8 верасня 1941 года. Глядзіце на відэа, як выглядаў горад, абложаны нямецкімі войскамі.

Аблога горада на Няве лічыцца адной з самых кровапралітных у гісторыі чалавецтва. Яна доўжылася 872 дні.

Лядовая траса - Дарога жыцця на Ладажскім возеры 31 снежня 1941 года. - Sputnik Беларусь
Дарога жыцця: 30 км па лёдзе з надзеяй на выратаванне

У аблозе аказаліся амаль тры мільёны жыхароў, у іх ліку каля 400 тысяч дзяцей.

Фашысты выпусцілі па горадзе амаль 150 тысяч снарадаў і скінулі больш за 100 тысяч бомбаў. Але не толькі ад гэтага гінулі гараджане, жыццё ленінградцаў забіраў і голад.

Усяго за час блакады загінула больш за 640 тысяч чалавек, па іншых дадзеных, іх колькасць складае не менш за паўтара мільёна.

Ленінград у 1965 годзе быў ганараваны званнем Горад-герой.

Стужка навiн
0