Відэа

Гэтую музыку слухалі Шэкспір і да Вінчы: скрыпач і піяніст пра канцэрт у Мінску

Падпісацца
У чацвер у Белдзяржфілармоніі ўпершыню будуць гучаць шэдэўры эпохі Рэнесансу, для гэтага канцэрта ў Мінску збяруцца беларускія музыкі, якія ў апошнія гады з поспехам выступаюць на сцэнах розных краін Еўропы і свету.

Канцэрт "Цудоўны Рэнесанс", які пройдзе ў Мінску 30 студзеня прысвечаны музыцы, напісанай каля 500 гадоў таму кампазітарамі-сучаснікамі такіх геніяў, як Шэкспір і Леанарда да Вінчы, гэтыя музычныя фрагменты вельмі рэдка гучаць для шырокай аўдыторыі, распавялі госці радыё Sputnik - скрыпач Арцём Шышкоў і піяніст Аляксей Пшанічны.

Да мяне падкатваюць іншыя спявачкі: Марго Ляўчук пра вагу, оперы і прадзюсера - Sputnik Беларусь
Відэа
"Да мяне падкатваюць іншыя спявачкі": Марго Ляўчук пра вагу, оперы і прадзюсера

"Мы ўзялі на сябе пэўную рызыку, гэтай музыкай займаецца вельмі вузкае кола спецыялістаў. Але наша задача - знайсці вельмі далікатны кампраміс, таму што мы вырашылі граць гэтую музыку на сучасных інструментах і не звяртацца да аўтэнтычных інструментаў - смычкоў і скрыпкі. Мы хочам праз прызму нашага часу паглядзець на эпоху Рэнесансу і паказаць каштоўнасць саміх твораў, а не музейныя экспанаты", - распавядае Шышкоў.

Ідэйным натхняльнікам будучага канцэрта стаў піяніст Аляксей Пшанічны, па яго ініцыятыве 4 гады таму арганізавалася супольнасць з беларускіх музыкантаў-інструменталістаў, якія былі раскіданыя па ўсім свеце, якія раз у год у студзені імкнуцца збірацца на радзіме, каб на адной сцэне выканаць загадзя прадуманы тэматычны канцэрт.

"У той час не існавала не тое што самалётаў, а паравозаў і веласіпедаў. І жыццё неяк цякло зусім інакш, і ўспрыманне таго, як цячэ час, было іншым. І ў гэтай музыцы вельмі шмат нейкіх сузіральных станаў, і кантраст з нашым сённяшнім жыццём будзе складацца ў тым, што можна будзе прыйсці ў залу і на дзве гадзіны проста адключыцца ад сённяшняга вар'яцкага рытму і тэмпу і паставіць сябе на паўзу", - кажа аб будучым канцэрце Пшанічны.

Поўную версію размовы з музыкамі Арцёмам Шышковым і Аляксеем Пшанічным глядзіце ў відэатрансляцыі.

Стужка навiн
0