Карпенка распавёў пра сумяшчэнне экзамена з ЦТ і шкоду гаджэтаў на ўроках

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэсціраванне ўжо вырашыла шэраг важных задач, але не заўсёды за тэстам бачная асоба будучага спецыяліста, лічыць міністр адукацыі.

МІНСК, 27 сту - Sputnik. Выпускны экзамен у школе могуць сумясціць з цэнтралізаваным тэсціраваннем (ЦТ) у бліжэйшыя два-тры гады. Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў у эфіры "Беларусь 1" у нядзелю.

Абітурыенты перад ЦТ - Sputnik Беларусь
У Беларусі могуць аб'яднаць выпускныя іспыты і ЦТ

Праграма, якая прадугледжвае аб'яднанне ЦТ са школьнымі выпускнымі экзаменамі, ужо распрацаваная і ў дадзены момант абмяркоўваецца. "Цяпер ідзе абмеркаванне. Для гэтага спатрэбіцца пэўны перыяд: мы гаворым, што гэта прыкладна два-тры гады", - сказаў Карпенка.

Па словах міністра, тэсціраванне ўжо вырашыла шэраг важных задач, у ліку якіх, у прыватнасці, сыход ад карупцыі ў гэтай сферы. Аднак "не заўсёды за тэстам бачная асоба будучага, магчыма, спецыяліста", таму і абмяркоўваецца магчымасць пераходу на сістэму ўнутраных экзаменаў або гутарак.

Міністр адукацыі запэўніў, што цяперашняя ўступная кампанія будзе праходзіць па дзеючых правілах, так што турбавацца не варта. "Хоць пэўныя змены ў правілы прыёму мы сёння таксама рыхтуем", - дадаў ён.

Нагадаем, цяпер у Беларусі праходзіць другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Трэці, апошні, этап РТ пройдзе ў Беларусі ўвесну. Улетку абітурыентам трэба будзе здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне, даты правядзення ЦТ-2020 пакуль не зацверджаныя.

Гаспадар на ўроку – настаўнік

На думку кіраўніка Мінадукацыі, выкарыстанне гаджэтаў "не заўсёды ўплывае пазітыўна на адукацыйны працэс". Так, замест таго, каб лічыць самастойна, навучэнцы звяртаюцца да калькулятараў.

Вучань на уроку чытання - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: трэба скараціць навучальныя праграмы, тэмы павыкідаць

"Мы кажам пра тое, што гаспадар на ўроку - настаўнік. Ён арганізоўвае адукацыйны працэс, і ён вызначае, у якім парадку гаджэты павінны выкарыстоўвацца", - лічыць міністр.

Карпенка адзначыў, што пры паступленні ў ВНУ і здачы экзаменаў навучэнцы не карыстаюцца гаджэтамі.

"Напэўна, тут пытанне стаіць у фарміраванні пэўнай акадэмічнай культуры, якая павінна быць ва ўстанове агульнай сярэдняй, вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі", - рэзюмаваў ён.

Нагадаем, раней Мінадукацыі выступала з ініцыятывай забараніць выкарыстанне тэлефонаў у школах. Ішлі па шляху абмежавання: меркавалася, што падчас урокаў без дазволу настаўніка карыстацца тэлефонамі будзе нельга, гаджэты павінны будуць знаходзіцца ў адмысловым месцы або выключаныя ў партфелі школьніка.

Пра заробкі бюджэтнікаў

Ігар Карпенка нагадаў пра тое, што ў Беларусі не так даўно перайшлі на новую методыку разліку заработнай платы бюджэтнікаў, якая фарміруецца з базавай стаўкі і напрамую залежыць ад яе ўзроўню.

"Мы выпрацавалі ва ўрадзе алгарытм павышэння заработнай платы педагагічным работнікам, гэты алгарытм зацверджаны, і мы павінны да 2025 года выйсці на 100% ад сярэдняй заработнай платы па краіне. А заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу павінна быць 150% ад сярэдняй заработнай платы па краіне", - рэзюмаваў міністр адукацыі.

Стужка навiн
0