МІНСК, 27 сту - Sputnik. Беларускі X-Factor стануць паказваць восенню, прамыя эфіры запланаваны на лістапад і працягнуцца да канца года, паведамляецца ў telegram-канале АТН.
Белтэлерадыёкампанія атрымала права на арганізацыю музычнага шоу X-Factor у Беларусі: па словах яе кіраўніка Івана Эйсманта, першыя думкі пра гэта з'явіліся каля 2,5 гадоў таму.
"Мы нават пачалі рухацца ў гэтым кірунку. Мне як кіраўніку хацелася зрабіць нешта вялікае ў забаўляльнай сферы для пошуку таленавітай моладзі. Але здарылася "Дзіцячае Еўрабачанне", гэта быў вельмі вялікі праект, таму прыйшлося адкласці X-Factor", - адзначыў ён у каментары "СБ".
Пасля паспяховага правядзення дзіцячага конкурсу Белтэлерадыёкампанія вярнулася да ідэі музычнага шоу, і ў выніку дамовіліся з англічанамі.
"Мы абвясцілі кастынг і ўжо ведаем, калі і куды прыедзем. Зусім хутка апублікуем спіс. Гэта будуць самыя буйныя гарады Беларусі. У сакавіку-красавіку пачнем ездзіць па краіне", - адзначыў Эйсмант.
Далей праект будзе развівацца па стандартнай схеме: адбор удзельнікаў фокус-групай, здымкі перад журы. Паведамляецца таксама, што паказваць праект пачнуць ужо восенню. Прамыя эфіры запланаваны на лістапад і працягнуцца да канца года, калі гледачы ў рэжыме лайв выберуць пераможцу шоу.
"На прамыя эфіры павінны застацца чалавек 12, з іх у ходзе пяці-шасці канцэртаў будзе абраны адзін", - лічыць кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.
Шоу будуць здымаць на асобнай пляцоўцы па-за кампаніі, магчымыя варыянты ўжо прапрацоўваюць. Імя вядучага шоу пакуль трымаюць у сакрэце.
"Што тычыцца журы, то, вядома, гэта вельмі важнае пытанне і мы, безумоўна, яго абмяркоўваем. Тут вельмі шмат нюансаў, якія гэта павінны быць людзі. X-Factor - спецыфічны праект, ён адрозніваецца ад абсалютна пеўчага "Голаса", калі журы, седзячы спіной да артыстаў, услухоўваюцца ва ўсе нюансы і ацэньваюць вакальныя дадзеныя", - лічыць Эйсмант.
Паводле яго слоў, з брытанскімі калегамі працуюць шчыльна: цяпер яны знаходзяцца ў Белтэлерадыёкампаніі, дзеляцца вопытам і даюць рэкамендацыі.