У трэці раз у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся канцэрт "Жоўтыя зоркі". Арганізатары і гледачы ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту.
Падчас канцэрту на сцэну падняліся былыя вязні Мінскага гета, кожны з якіх распавёў сваю гісторыю.
Хтосьці ўспамінаў пра жахі жыцця ў гета, якія выпалі на гады дзявоцтва. Хтосьці ўспамінаў аб тых, дзякуючы каму застаўся жывы - часам збавіцелямі аказваліся звычайныя беларускія жанчыны, якія вырашалі выратаваць яўрэйскае дзіця.
Кожны год у студзені ўспамінаюць ахвяр Халакосту. У 1945 годдзе 27 студзеня быў вызвалены савецкімі войскамі лагер смерці Асвенцым. Дзень вызвалення лагера прызначаны ААН як Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.
Глядзіце на відэа гісторыі вязняў Мінскага гета, расказаныя імі самімі напярэдадні дня памяці.