Відэа

Дзве беларускі ганараваныя званнем "Праведнікі народаў свету"

Падпісацца
Памяць шасці мільёнаў ахвяраў Халакосту ушанавалі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Дзвюм беларускам за выратаванне ў вайну яўрэйскага хлопчыка прысудзілі ганаровае званне "Праведнікі народаў свету".

Шэсць свечак у памяць пра шэсць мільёнаў ахвяраў Халакосту запалілі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Ізраіль адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту вясной, але пасол гэтай краіны Алон Шохам перакананы, што надзвычай важна надаваць увагу менавіта міжнароднаму дню памяці.

"Нам важна стаяць плячом да пляча з усімі краінамі. І таму мы ўдзячныя, і нам важна ўдзельнічаць, паказаць міжнародныя зносіны. Тое, што тут адбываецца сёння, гэта чыстая памяць", - сказаў ён.

Дзве беларускі - Фядора Боскіна і яе падчарка Дар'я Лёгкая - былі ганараваныя званнем "Праведнікі народаў свету". Сам Шохам упэўнены, што людзі, якія носяць гэтае званне - "прамень святла ў цёмныя часы". Боскіна і Лёгкая атрымалі ганаровае званне за выратаванне ў гады вайны яўрэйскага хлопчыка.

Сёння таксама ўспамінаюць вызваленне Ленінграда ад блакады.

"Гэтыя падзеі - 75-годдзе вызвалення Асвенцыма, поўнае вызваленне Ленінграда ад блакады папярэднічаюць дзень 9 мая або 8 мая, 75-годдзе Перамогі. Перамогі адзінай, якая не падзяляла нашы краіны", - сказаў які прысутнічаў у музеі амбасадар Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Глядзіце на відэа, як дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту.

Стужка навiн
0