Казахстан аб пастаўках нафты ў РБ: Масква і Мінск павінны вырашыць паміж сабой

© Sputnik / Алексей Бабушкин / Перайсці ў медыябанкНафтаперапамповачная станцыя "Актау"
Нафтаперапамповачная станцыя Актау - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь былі прыпыненыя ў студзені пасля таго, як не была дасягнутая дамоўленасць аб кошце сыравіны, цяпер рэспубліка праводзіць пошукі альтэрнатыўных крыніц.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Пытанні транзіту казахстанскай нафты ў Беларусь павінны вырашацца паміж Масквой і Мінскам, пра гэта заявіў першы віцэ-міністр энергетыкі Мурат Журэбекаў, паведамляе Sputnik Казахстан.

Паводле яго слоў, Казахстан не вядзе з Расіяй перамоваў аб магчымых пастаўках нафты ў Беларусь.

"Мы з расійскім бокам перамоваў не вялі, таму што транспарціроўка нафты ў Беларусь праз сістэму "Дружба" была ініцыятывай Беларусі. Мы лічым, што гэтае пытанне павінна вырашацца паміж Беларуссю і Расіяй", - сказаў Журэбекаў.

Пры гэтым віцэ-міністр адзначыў, што прапрацоўваюцца пытанні лагістыкі - мяркуецца ўдзел кампаній у сферы паставак па трубаправодзе або чыгунцы, аднак дакладных рашэнняў на гэты конт пакуль няма.

Раней беларускі і казахстанскі бок дамовіліся аб пастаўках у рэспубліку 3,5 мільёна тон нафты з умовай, што яны будуць выкарыстаныя на ўнутраныя патрэбы і не сыдуць на экспарт. Умовы паставак і маршрут не агучваліся, аднак прыярытэт аддаваўся транзіту па нафтаправодзе, які праходзіць па тэрыторыі Расіі.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

Вагоны з нафтай - Sputnik Беларусь
Першая партыя нафты з Нарвегіі паступіла на "Нафтан"

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота - Sputnik Беларусь
Рапота: Беларусі і Расіі патрэбна доўгатэрміновая формула коштаў на нафту і газ

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Стужка навiн
0