Лукашэнка пра АПК Віцебскай вобласці: ідзе барацьба не на жыццё, а на смерць

© Photo : Пресс-служба президента РБНараду аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці
Нараду аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт даручыў "разварушыць" Віцебскую вобласць: на яго думку, калі кожны на сваім месцы будзе адказна працаваць, то і ў краіне сітуацыя будзе паспяховай.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў дапрацаваць указ аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці, такую задачу беларускі лідар паставіў на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК рэгіёну.

"Мужыкі, я вас вельмі прашу: зразумейце сур'ёзнасць моманту. Грошай лішніх няма. Ідзе барацьба не на жыццё, а на смерць. Ці мы патонем, ці застанемся на плаву. Але ў нас ёсць усё для таго, каб нармальна плыць і не патануць. Мы павінны гэта вытрымаць. Усё залежыць ад вас там, на месцах. Калі Віцебская вобласць выплыве, то Магілёўская і Гомельская дакладна не памруць. Мінскай - бог загадаў (развівацца), астатнія больш-менш працуюць", - лічыць Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, Віцебскую вобласць "трэба разварушыць". А ўказ, які павінен спрыяць развіццю яе аграпрамысловага комплексу, неабходна дапрацаваць у бліжэйшыя пару тыдняў.

Патрэбна дыктатура і дысцыпліна

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці прэзідэнт нацэліў на навядзенне ў рэгіёне жорсткай тэхналагічнай дыктатуры і дысцыпліны: Лукашэнка падкрэсліў, што разлічваць толькі на фінансавую падтрымку прадпрыемстваў з боку дзяржавы не варта.

Уборка ўраджаю - Sputnik Беларусь
Лукашэнка зноў узяўся за выратаванне АПК Віцебшчыны

"Прывядзіце ў парадак тое, што ёсць: базу, машынныя двары, комплексы, збожжатакі, фермы. Прымусьце людзей своечасова прыходзіць і сыходзіць з працы і выконваць свае функцыянальныя абавязкі", - сказаў Лукашэнка, яго цытуе БелТА.

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з падзяжом жывёлы, адзначыўшы, што асноўная адказнасць за гібель жывёл ляжыць на работніках прадпрыемстваў: дрэнна, што ў краіне "загубілі" 92 тысячы галоў.

"Сёння павінна быць найжорсткая тэхналагічная дыктатура і дысцыпліна. У гэтым годзе подзвігі будзем здзяйсняць з тымі людзьмі, якія ў нас ёсць і на той базе, якая ў нас створана ў Віцебскай вобласці", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што калі кожны на сваім месцы будзе адказна працаваць і клапаціцца аб эфектыўнасці свайго прадпрыемства, то і ў краіне сітуацыя будзе паспяховай.

"Калі вы думаеце, што ў нас ёсць шалёныя грошы, якія мы будзем выкідаць на Віцебскую вобласць, - не. Сёння, мужыкі, сітуацыя ўжо не тая. Дваццаць гадоў таму, вы памятаеце, было па-іншаму: жэрці не было чаго, тады літр малака быў шчасцем. Зараз малака, мяса - няма куды падзець ў цэлым па краіне. І ніхто на вас маліцца не будзе", - рэзюмаваў ён.

Стужка навiн
0