Міністр аховы здароўя: новага каронавіруса ў Беларусі няма

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр аховы здароўя Уладзімір Каранік
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як падкрэсліў кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя, заразіцца новым каронавірусам досыць складана - для гэтага патрэбен цесны кантакт.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Выпадкаў захворвання каронавірусам новага тыпу ў Беларусі няма, заявіў міністр аховы здароўя рэспублікі Уладзімір Каранік.

Як не падчапіць небяспечны каронавірус? Сімптомы і прафілактыка - Sputnik Беларусь
Відэа
Як не падчапіць небяспечны каронавірус? Сімптомы і прафілактыка

З'яўленне каронавіруса новага тыпу апошнія некалькі тыдняў стала галоўнай тэмай міжнародных навінаў: колькасць тых, хто захварэў ужо ідзе на тысячы, зарэгістраваныя яны не толькі ў Кітаі, але ў іншых краінах.

"На сённяшні момант можам пацвердзіць, што выпадкаў рэгістрацыі дадзенага віруса ў Беларусі няма. Супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы праводзяцца ў поўным аб'ёме", - запэўніў у аўторак журналістаў Каранік.

Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у дадзенай сітуацыі ў Беларусі шырока ўжываецца рызыка-арыентаваны падыход. Акрамя таго, напярэдадні была праведзена нарада з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя СНД. Былі і кантакты з паслом Кітая.

"З боку КНР прымаюцца дастаткова актыўныя меры па недапушчэнні распаўсюджвання дадзенага віруса за межы Кітая", - адзначыў міністр.

Як дадаў Каранік, заразіцца каронавірусам зараз досыць няпроста - для гэтага патрэбны працяглы кантакт.

Не варта, па словах міністра, і баяцца вяртання з Кітая людзей пасля кітайскага Новага года. "Жыхары неспрыяльных раёнаў змяшчаюцца ў карантын, толькі пасля гэтага дазваляецца вылет з краіны. Інкубацыйны перыяд 14 дзён, пасля 14-дзённага назірання дазваляецца", - дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым у аэрапорце, падкрэсліў Каранік, будзе наладжаны двайны кантроль. Тым, хто вяртаецца з Кітая, таксама будзе прапанавана праходзіць лабараторны кантроль.

Адначасова з тым Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе беларусам устрымацца ад падарожжаў у гэтым кірунку.

Стужка навiн
0