Сабаленка і Мертэнс саступілі ў чвэрцьфінале і пакідаюць Australian Open

© AP / Mark SchiefelbeinАрына Сабаленка сыходзіць з корта пасля паражэння на Australian Open
Арына Сабаленка сыходзіць з корта пасля паражэння на Australian Open - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней на стадыі трэцяга круга зачахліць ракетку вымушана была яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, якая разам з расіянкай Вікторыяй Кужмовой саступіла венгерска-французскаму дуэту.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка завяршае выступленне ў парным разрадзе на Australian Open, першым у гэтым сезоне турніры з серыі "Вялікага шлема".

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Сасновіч і Кужмова выбылі з Australian Open у парным разрадзе

Сабаленка разам з напарніцай тэнісісткай з Бельгіі Элізэ Мертэнс саступілі на стадыі чвэрцьфіналу тайскім дуэту Чжань Хаоцін/Чжань Юнжань. Для перамогі тайскім тэнісісткам хапіла двух сэтаў - 6:7, 2:6.

Раней барацьбу ў парным разрадзе завяршыла яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч. У пары расіянкай Вікторыяй Кужмовай яна саступіла венгерска-французскаму дуэту Тымеа Бабош і Крысціне Младзеновіч. Бабош і Младзеновіч перамаглі ў двух сэтах 6:7, 3:6 і выйшлі ў чвэрцьфінал.

У адзіночным разрадзе і Сабаленка, і Сасновіч спыніліся яшчэ ў першым крузе. Сабаленка ў першым туры прайграла Карле Суарэс-Навара з лікам 7:6 (8:6), 7:6 (8:6), а Сасновіч саступіла пераможцы кваліфікацыі бельгійцы Грэт Мінен.

Стужка навiн
0