Вышынскі і галоўрэд Sputnik Эстонія прымуць удзел у зімовай сэсіі ПАСЕ

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкВыканаўчы дырэктар МІА "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі
Выканаўчы дырэктар МІА Россия сегодня Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вышынскі і Чэрышава маюць намер прыцягнуць увагу дэлегатаў сесіі ПАСЕ да сістэматычнага парушэння свабоды слова ў шэрагу краін постсавецкай прасторы.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Выканаўчы дырэктар МІА "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі і кіраўнік партала Sputnik Эстонія Алена Чэрышава прымуць удзел у зімовай сесіі ПАСЕ ў Страсбургу з 27 па 31 студзеня, паведаміла ў панядзелак прэс-служба МІА "Россия сегодня".

Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Радыё
Вышынскі: мы чакаем больш сур'ёзнай рэакцыі на сітуацыю са Sputnik Эстонія

Вышынскі і Чэрышава прыцягнуць увагу дэлегатаў сесіі ПАСЕ да сістэматычнага парушэння свабоды слова ў шэрагу краін постсавецкай прасторы.

"У нас шмат спадзяванняў на тое, што нашы намаганні дадуць пэўную рэакцыю. Адна з гэтых надзеяў звязана з актыўнасцю нашай парламенцкай дэлегацыі ў ПАСЕ. Мы, вядома, разлічваем на падтрымку нашых парламентарыяў, таму што мы лічым, што гэта не пытанне персаналій, гэта не пытанне датычнасці гэтых журналістаў да нашай ці нейкай іншай медыйнай арганізацыі, рэдакцыі. Мы, вядома, б'емся за сваіх, але мы б'емся і за прынцыпы. І мы хочам, каб гэтыя прынцыпы адстойваліся на ўсіх пляцоўках, у тым ліку ў ПАСЕ" , - прыводзіць словы Вышынскага прэс-служба.

Што адбываецца са Sputnik Эстонія

Раней супрацоўнікі Sputnik Эстонія атрымалі ад кіраўніцтва дэпартамента паліцыі і памежнай аховы краіны прамыя пагрозы ўзбуджэння супраць іх крымінальных спраў, у выпадку калі яны да 1 студзеня 2020 года не спыняць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй.

Гэта абуральна: Лаўроў выказаўся пра сітуацыю са Sputnik Эстонія – відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Гэта абуральна: Лаўроў выказаўся пра сітуацыю са Sputnik Эстонія – відэа

Першага студзеня стала вядома, што сайт Sputnik Эстонія перайшоў на працу ў надзвычайным рэжыме. У якасці абгрунтавання гэтых дзеянняў называюцца санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам 17 сакавіка 2014 году супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з падзеямі ва Украіне. Аднак санкцыі ЕС уведзены не супраць МІА "Россия сегодня", у якое ўваходзіць Sputnik, а персанальна супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю вакол Sputnik Эстонія, заяўляў, што расійскія ўлады будуць рабіць усё, каб падтрымліваць Sputnik пры працы ў іншых краінах.

У міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" (RSF) у адказ на ліст МІА "Россия сегодня" паведамілі, што арганізацыя вывучае сітуацыю са становішчам рускамоўных СМІ ў Эстоніі. МІА "Россия сегодня" просіць перагледзець дыскрымінацыйную палітыку ў дачыненні да Sputnik Эстонія і гатова прапанаваць належную ацэнку гэтага беспрэцэдэнтнага выпадку парушэння свабоды, а таксама просіць прыняць меры для забеспячэння права журналістаў агенцтва выконваць свой прафесійны абавязак, гаворыцца ў лістах.

Стужка навiн
0