МІНСК, 29 сту - Sputnik. Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі.
Падчас сустрэчы ў беларускай сталіцы дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова з паслом Расіі Дзмітрыем Мезенцавым абмяркоўваліся ў тым ліку, актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і праблемы міжнароднай бяспекі.
"Бакі пацвердзілі прыхільнасць курсу стратэгічнага партнёрства, умацаванню кантактаў і развіццю сумесных праектаў у сферы бяспекі", - перадае БелТА.
Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў заняў пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі пасля таго, як Станіслаў Зась, які ўзначальваў раней гэтую структуру, перайшоў на працу ў Сакратарыят АДКБ.
Напярэдадні былы міністр абароны Беларусі ва ўрачыстай абстаноўцы развітаўся са сцягам абароннага ведамства і выказаў упэўненасць, што з новым міністрам Віктарам Хрэніным Мінабароны справіцца з усімі задачамі ў сферы бяспекі.