МІНСК, 29 сту - Sputnik. Музычны выканаўца, які прадставіць Беларусь, выступіць у першым паўфінале міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне".
У аўторак 28 студзеня арганізатары конкурсу правялі жараб'ёўку, размеркаваўшы краіны па двух паўфіналах.
Так, у першым, які адбудзецца 12 мая, выступяць спевакі з Беларусі, Македоніі, Літвы, Швецыі, Славеніі, Аўстраліі, Ірландыі, Расіі, Нарвегіі, Кіпра, Харватыі, Азербайджана, Мальты, Ізраіля, Украіны, Румыніі і Бельгіі.
У другім паўфінале, запланаваным на 14 мая, праспяваюць прадстаўнікі Аўстрыі, Малдовы, Польшчы, Сан-Марына, Сербіі, Ісландыі, Чэхіі, Грэцыі, Эстоніі, Даніі, Балгарыі, Швейцарыі, Фінляндыі, Арменіі, Латвіі, Грузіі, Партугаліі і Албаніі.
#OpenUp to the #ESC2020 Semi-Final draw🎉
— Eurovision Song Contest (@Eurovision) January 28, 2020
SF1:
🇲🇰🇧🇾🇱🇹🇸🇪🇸🇮🇦🇺🇮🇪🇷🇺|
🇳🇴🇨🇾🇭🇷🇦🇿🇲🇹🇮🇱🇺🇦🇷🇴🇧🇪
SF2:
🇦🇹🇲🇩🇵🇱🇸🇲🇷🇸🇮🇸🇨🇿🇬🇷🇪🇪| 🇩🇰🇧🇬🇨🇭🇫🇮🇦🇲🇱🇻🇬🇪🇵🇹🇦🇱 #Eurovision pic.twitter.com/V9vEhrzyP6
З паўфіналаў для выступу на заключным канцэрце будуць адабраны толькі 20 краін - па дзесяць з кожнай групы. Яшчэ шэсць дзяржаў (Францыя, Германія, Італія, Нідэрланды, Іспанія і Вялікабрытанія) удзельнічаюць у фінале "па змаўчанні" - па праву "вялікай пяцёркі".
Як раней паведамляў Sputnik, цяпер у Беларусі праходзіць нацыянальны адбор на конкурс: журы ўжо выбрала 12 выканаўцаў, якія прайшлі ў яго фінальную частку. Адзін з іх адправіцца ў Ратэрдам, каб прадставіць рэспубліку на конкурсе.