Старадаўняя каталіцкая капліца гарэла пад Гроднам

© Pixabay / suhasrawoolАгонь
Агонь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Культавая пабудова, у якой згарэла мэбля і аказаліся пашкоджаныя сцены, з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю і знаходзіцца на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.

МІНСК, 29 сту - Sputnik. Праваахоўныя органы выяўляюць прычыны пажару ў капліцы ў вёсцы Свяцк Гродзенскага раёна, паведамілі ў МНС.

Каталіцкая капліца была пабудавана ў канцы XVIII стагоддзя і размешчана на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля Валовічаў.

"Сігнал аб тым, што гарыць капліца Божай міласэрнасці каталіцкай парафіі Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі паступіў выратавальнікам у другой палове дня ў мінулы аўторак", - паведамілі Sputnik у сераду ў МНС.

У выніку пажару знішчаны прадметы мэблі, падлога на плошчы шэсць квадратных метраў, закураны сцены і столь. Як удакладнілі ратавальнікі, пацярпелых не было.

У цяперашні час спецыялісты і праваахоўныя органы выяўляюць прычыны ўзгарання ў капліцы.

Палацава-паркавы комплекс у Свяцку пабудаваны ў XVIII стагоддзі, яго яшчэ называюць беларускім Версалем. Ён з'яўляецца помнікам архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагоддзя, мае трэцюю катэгорыю каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Стужка навiн
0