Пара Беларусі наладзіць адносіны з ЗША? Што Штаты могуць даць беларусам? Ці чакаюць нашы суайчыннікі візіт у Мінск дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа? З гэтымі пытаннямі карэспандэнты Sputnik звярнуліся да мінчан напярэдадні візіту высокага чыноўніка.
Адказваючы на пытанне, беларусы прадэманстравалі прадказальную гасціннасць, многія канстатавалі - адносіны наладжваць даўно пара. Нехта дадаў - "але асцярожна".
"Мне здаецца, гэта будзе выгадна ўсім нам", - лічыць прадстаўнік маладога пакалення.
Хтосьці пачаў успамінаць, што ў Вашынгтоне жыве не толькі адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта.
"У мяне пляменніца жыве ў Вашынгтоне. Шчаслівая", - кажа адна з суразмоўніц агенцтва.
Хтосьці перажывае з-за такога высокага візіту, якіх не было ўжо больш за дваццаць гадоў.
"Улічваючы нашы адносіны з Расіяй, вядома, складана", - кажа адна з суразмоўніц.
"Настолькі ўсё супярэчліва ў нас. Сёння мы з Расіяй, заўтра мы яшчэ з кімсьці. Трэба першаму нумару вызначыцца, з кім і як і куды далей, а не матаць народ туды-суда", - жорстка заяўляе другі суразмоўца і тут жа прызнаецца - яму ад Пампеа наогул нічога не трэба, ён плануе з'ехаць з краіны.
А хтосьці шчыра здзіўляецца - а чаму ў нас павінны быць дрэнныя адносіны з ЗША?
"Амерыка - выдатная краіна, і мы выдатная краіна. Чаму добрым людзям не быць блізкімі сябрамі?" - задаецца пытаннем адна з удзельніц апытання.
"Што б у іх там ні было, галоўнае - каб у Беларусі і ў Расеі ўсё было добра", - па-філасофску рэзюмуе госця з Расіі.
А самы лаканічны адказ на пытанне пра тое, што Амерыка можа даць Беларусі, гучаў так: "Усё".
Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра будучы візіт у Мінск высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.