Відэа

Апытанне: а вы чакаеце Майкла Пампеа ў Мінску?

Ужо 1 лютага ў Мінск прыедзе дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа. Візіт чыноўніка чакалі яшчэ ў студзені, але тады дзяржсакратару прыйшлося перагледзець свой графік і застацца ў Вашынгтоне. Глядзіце апытанне Sputnik, каб даведацца, ці чакаюць беларусы Пампеа ў Мінску.

Пара Беларусі наладзіць адносіны з ЗША? Што Штаты могуць даць беларусам? Ці чакаюць нашы суайчыннікі візіт у Мінск дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа? З гэтымі пытаннямі карэспандэнты Sputnik звярнуліся да мінчан напярэдадні візіту высокага чыноўніка.

Адказваючы на пытанне, беларусы прадэманстравалі прадказальную гасціннасць, многія канстатавалі - адносіны наладжваць даўно пара. Нехта дадаў - "але асцярожна".

"Мне здаецца, гэта будзе выгадна ўсім нам", - лічыць прадстаўнік маладога пакалення.

Хтосьці пачаў успамінаць, што ў Вашынгтоне жыве не толькі адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта.

"У мяне пляменніца жыве ў Вашынгтоне. Шчаслівая", - кажа адна з суразмоўніц агенцтва.

Хтосьці перажывае з-за такога высокага візіту, якіх не было ўжо больш за дваццаць гадоў.

"Улічваючы нашы адносіны з Расіяй, вядома, складана", - кажа адна з суразмоўніц.

"Настолькі ўсё супярэчліва ў нас. Сёння мы з Расіяй, заўтра мы яшчэ з кімсьці. Трэба першаму нумару вызначыцца, з кім і як і куды далей, а не матаць народ туды-суда", - жорстка заяўляе другі суразмоўца і тут жа прызнаецца - яму ад Пампеа наогул нічога не трэба, ён плануе з'ехаць з краіны.

А хтосьці шчыра здзіўляецца - а чаму ў нас павінны быць дрэнныя адносіны з ЗША?

"Амерыка - выдатная краіна, і мы выдатная краіна. Чаму добрым людзям не быць блізкімі сябрамі?" - задаецца пытаннем адна з удзельніц апытання.

"Што б у іх там ні было, галоўнае - каб у Беларусі і ў Расеі ўсё было добра", - па-філасофску рэзюмуе госця з Расіі.

А самы лаканічны адказ на пытанне пра тое, што Амерыка можа даць Беларусі, гучаў так: "Усё".

Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра будучы візіт у Мінск высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі