МІНСК, 31 сту - Sputnik. Аднаразовыя шклянкі, талеркі і палачкі з полівінілхларыду і полістыролу могуць забараніць у Беларусі, праект адпаведнай пастановы абмяркоўваюць сёння на прававым інтэрнэт-форуме.
Беларускі ўрад раней прыняў пастанову, якая прадугледжвае паступовую адмову ад палімернай упакоўкі. Так, з 1 студзеня 2021 года выкарыстанне пластыкавага посуду ў грамадскім харчаванні будзе забаронена.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) распрацавала пералік пластыкавых вырабаў, абарот якіх прапануецца забараніць у Беларусі. У спіс увайшлі выраблены з полівінілхларыду і полістыролу посуд:
- Кантэйнеры, скрынкі, латкі, ланч-боксы і іншыя вырабы для захоўвання прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых прадуктаў
- Палачкі для выраблення
- Шклянкі
- Талеркі
- Кубкі
Посуд з паперы і кардона, дрэва і іншых матэрыялаў прыроднага паходжання, камбінаваных матэрыялаў і матэрыялаў, якія не ўтрымліваюць полівінілхларыд і полістырол, а таксама поліэтылентэрэфталат і поліпрапілен, выкарыстоўваць будзе можна.
Некаторыя віды аднаразовага посуду, якія не маюць альтэрнатывы - вечкі для шклянак, лыжкі, відэльцы, нажы і кактэйльныя трубачкі, - рэалізоўваць дазволяць.
Як лічаць у МАРГ, выключэнне выкарыстання ў аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду "дазволіць істотна скараціць утварэнне цвёрдых камунальных адходаў і, як следства, знізіць іх негатыўнае ўздзеянне на экалогію і навакольнае асяроддзе".
Прыводзіцца ў абгрунтаванні да праекту пастановы і цікавую інфармацыяю: беларускаму грамхарчу у год трэба 200 мільёнаў адзінак аднаразовых пластыкавых вырабаў, больш за ўсё - шкляначак.
У эканамічнай частцы абгрунтавання, распісанай досыць падрабязна, пры гэтым адзначаецца, што рост кошту посуду пасля ўвядзення забароны можа скласці 5-30%.
Грамадскае абмеркаванне праекта пастановы будзе доўжыцца па 10 лютага.
Чытайце таксама:
- МАРГ абавязаў крамы прадаваць папяровыя посуд і пакеты
- Ці знікнуць у Беларусі аднаразовы посуд і пакеты? Эколаг пра карысць забарон