Відэа

Ваенная тэхніка з'явілася на беларускіх дарогах – відэа

Падпісацца
Калоны ваеннай і спецтэхнікі будуць рухацца да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у рамках раптоўнай праверкі боегатоўнасці арміі.

Ваенная і спецыяльная тэхніка з'явіцца на дарогах Беларусі 31 студзеня і 1 лютага, пра гэта удзельнікаў дарожнага руху папярэдзілі ў Міністэрстве абароны.

Ваенная і спецтэхніка будзе рухацца па дарогах агульнага карыстання да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у рамках праверкі боегатоўнасці арміі. Вайсковыя машыны можна будзе сустрэць у пятніцу і суботу ў Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

"ДАІ і ВАІ рэкамендуюць удзельнікам дарожнага руху павысіць пільнасць і выконваць правілы дарожнага руху", - падкрэслілі ў Мінабароны.

Раптоўная праверка баявой гатоўнасці арміі пачалася ў Беларусі 30 студзеня. Галоўная мэта праверкі - вызначыць здольнасць органаў ваеннага кіравання і камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі, а для воінскіх частак і падраздзяленняў Узброеных сіл - гатоўнасць выконваць задачы па прызначэнні ва ўмовах, якія хутка змяняюцца.

Дзеянні войскаў пройдуць на палігонах і асобных участках мясцовасці. Падраздзяленні будуць дзейнічаць у розных умовах: пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах.

Стужка навiн
0