https://bel.sputnik.by/20200131/Velagonshchyk-Vasl-Kryenka-zayav-ab-zavyarshenn-karery-1043836480.html
Велагоншчык Васіль Кірыенка заявіў аб завяршэнні кар'еры
Велагоншчык Васіль Кірыенка заявіў аб завяршэнні кар'еры
Sputnik Беларусь
Гоншчык, які выступаў за шашэйную велакаманду Sky Procycling, вырашыў завяршыць кар'еру з-за праблем са здароўем. 31.01.2020, Sputnik Беларусь
2020-01-31T10:52+0300
2020-01-31T10:52+0300
2023-05-02T17:43+0300
навіны
у беларусі
спорт
веласпорт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102459/59/1024595939_0:49:1089:661_1920x0_80_0_0_fafa74748fcfb948068ac9aa90262250.jpg
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Самы вядомы беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка сыходзіць з вялікага спорту з-за стану здароўя, паведамляюць СМІ."Гэта сумны дзень, але я вымушаны прыслухацца да парад урачоў каманды. У мяне была выдатная кар'ера, я атрымліваў асалоду ад кожнага яе моманта", - сказаў 38-гадовы спартсмен.Ён таксама ахарактарызаваў свой шлях у веласпорце як неверагоднае падарожжа і падзякаваў прыхільнікам за падтрымку.Васіль Кірыенка з'яўляецца ўладальнікам чатырох медалёў чэмпіянатаў свету - золата ў індывідуальнай гонцы ў 2015 годзе, срэбра ў 2016-м і двух бронзавых (2012 і 2013 гады), а таксама двух вышэйшых узнагарод Еўрапейскіх гульняў - у індывідуальных гонках у Баку і Мінску. Гоншчык пастаянна ўдзельнічаў у самых прэстыжных еўрапейскіх спаборніцтвах - "Джыра д'Італія", "Тур дэ Франс" і "Вуэльта Іспаніі". З 2013 года ён прадстаўляў брытанскую прафесійную шашэйную велокоманду Sky Procycling.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102459/59/1024595939_70:0:1017:710_1920x0_80_0_0_58032c849aab64bf2f75c366bc44e6e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, спорт, веласпорт
навіны , у беларусі, спорт, веласпорт
Велагоншчык Васіль Кірыенка заявіў аб завяршэнні кар'еры
10:52 31.01.2020 (абноўлена: 17:43 02.05.2023) Гоншчык, які выступаў за шашэйную велакаманду Sky Procycling, вырашыў завяршыць кар'еру з-за праблем са здароўем.
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Самы вядомы беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка сыходзіць з вялікага спорту з-за стану здароўя, паведамляюць СМІ.
"Гэта сумны дзень, але я вымушаны прыслухацца да парад урачоў каманды. У мяне была выдатная кар'ера, я атрымліваў асалоду ад кожнага яе моманта", - сказаў 38-гадовы спартсмен.
Ён таксама ахарактарызаваў свой шлях у веласпорце як неверагоднае падарожжа і падзякаваў прыхільнікам за падтрымку.
Васіль Кірыенка з'яўляецца ўладальнікам чатырох медалёў чэмпіянатаў свету - золата ў індывідуальнай гонцы ў 2015 годзе, срэбра ў 2016-м і двух бронзавых (2012 і 2013 гады), а таксама двух вышэйшых узнагарод Еўрапейскіх гульняў - у індывідуальных гонках у Баку і Мінску. Гоншчык пастаянна ўдзельнічаў у самых прэстыжных еўрапейскіх спаборніцтвах - "Джыра д'Італія", "Тур дэ Франс" і "Вуэльта Іспаніі". З 2013 года ён прадстаўляў брытанскую прафесійную шашэйную велокоманду Sky Procycling.