ЗША гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай па канкурэнтным кошце

© AFP 2021 / KEVIN LAMARQUEДзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Амерыканскі бок гатовы падтрымліваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама развіваць супрацоўніцтва.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Вашынгтон гатовы працаваць над зняццем санкцый з афіцыйнага Мінска, сказаў кіраўнік Дзярждэпартамента Майкл Пампеа, перадае карэспандэнт Sputnik.

Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка заявіў Пампеа, што дзяржсакратар прыехаў у нармальную краіну

У суботу, 1 лютага, Пампеа прыбыў з візітам у Мінск. Раніцай ён правёў сустрэчу з прэзідэнтам рэспублікі Аляксандрам Лукашэнкам.

Па словах кіраўніка амерыканскага Дзярждэпу, даўно пара было наведаць з візітам Беларусь. "Мы адна з першых краін, якія прызналі незалежнасць. Мы застаемся на такіх жа пазіцыях (незалежнасці Беларусі - Sputnik) і мы спадзяемся на больш глыбокія адносіны", - заявіў амерыканскі чыноўнік.

Пампеа распавёў, што ўрад Беларусі падпісаў пагадненне з міністэрствам абароны ЗША, ФБР і дэпартаментам па барацьбе з наркотыкамі. Па словах амерыканскага дыпламата, гэта дазволіць узмацніць камандную працу па забеспячэнні кібербяспекі, абароне межаў і барацьбу з наркатрафікам.

"Нашы вытворцы энергарэсурсаў гатовыя забяспечыць вас на 100% па канкурэнтным кошце", - сказаў Пампеа.

Паводле слоў дзяржсакратара, Штаты з'яўляюцца самым буйным вытворцам энергарэсурсаў у свеце "і ўсё што трэба гэта звярнуцца да нас".

Кіраўнік Дзярждэпартамента адзначыў, што ЗША і Беларусь наблізіліся да зняцця санкцый і такія сустрэчы, як сёння спрыяюць гэтаму. Пры гэтым пакуль Вашынгтон не гатовы цалкам зняць санкцыі з Мінска і чакае паслядоўнага прагрэсу ў абароне правоў чалавека.

"Мы будзем разглядаць, якія санкцыі можна зняць. Пакуль што мы да гэтага пункту не дайшлі. Але такія моманты, як сёння, набліжаюць да гэтай мэты", - заявіў Пампеа.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа
ЗША гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай па канкурэнтным кошце - Sputnik Беларусь
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа

Пампеа дадаў, што ў бліжэйшы час будзе прызначаны пасол у Беларусі. Дыпламатычныя адносіны за апошні час палепшыліся, а колькасць дыпламатаў у амерыканскім пасольстве ў беларускай сталіцы падвоілася. "Гэта ўжо карысна для ЗША і Беларусі", - канстатаваў ён.

Паводле яго слоў, амерыканскі бок будзе павялічваць інвестыцыі ў Беларусь, каб умацоўваць бяспеку краіны. "Мы хочам быць часткай гэтага працэсу", - сказаў ён.

Кіраўнік Дзярждэпартамента удакладніў, што ў гутарцы з прэзідэнтам Беларусі падымаліся пытанні абароны правоў чалавека, свабоды веравызнання - тыя пытанні, дзе Вашынгтон чакае ўбачыць прагрэс.

Ролю Вашынгтона ў вырашэнні ўкраінскага канфлікта

Пампеа распавёў, што падчас перамоваў з беларускім прэзідэнтам абмяркоўвалася пытанне аб магчымай ролі Вашынгтона ва ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны.

"Мы абмеркавалі гэтае пытанне з міністрам замежных спраў Беларусі, з прэзідэнтам Лукашэнкам мы гаварылі пра гэта. Яны спадзяюцца, што ЗША будуць працягваць выконваць сваю канструктыўную ролю ў прадухіленні тых выклікаў, якія ёсць на паўднёвым усходзе Украіны", - сказаў Пампеа.

Паводле яго слоў, "у канчатковым выніку Расія і Украіна павінны вырашыць гэтае пытанне (ўрэгулявання - Sputnik)". "Мы дапаможам Украіне дасягнуць той дэмакратыі, пра якую мы гаварылі ўчора са спадаром Зяленскім (прэзідэнтам Украіны - Sputnik)", - дадаў Пампеа.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі