Візіт Лінкявічуса быў анансаваны яшчэ ў канцы студзеня, аднак пра яго праграму не паведамлялася.
Як распавялі ў панядзелак у прэс-службе МЗС Літвы, Лінкявічус будзе наведваць беларусь 3-4 лютага.
"Падчас свайго візіту міністр сустрэнецца з прадстаўнікамі літоўскай абшчыны ў Літоўскім культурным цэнтры імя Рымджунай, а таксама наведае літоўскую школу і дзіцячы сад, якія там дзейнічаюць", - распавялі ў ведамстве.
Запланаваны таксама сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем а таксама губернатарам Гродзенскай вобласці Уладзімірам Краўцовым.
"У Мінску плануецца сустрэча з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і праваабаронцамі", - дадалі ў МЗС.
Акрамя таго, у аўторак у Мінску заплянаваныя сустрэчы з афіцыйнымі ўладамі Беларусі. Сярод тэм абмеркавання - Астравецкая АЭС, літоўская абшчына, правы чалавека, эканамічнае супрацоўніцтва і іншыя актуальныя пытанні.
Плануецца і ўдзел кіраўніка літоўскага МЗС у святкаванні дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.