Кіраўнік МЗС Літвы едзе ў Мінск

© Flickr / Lithuanian Ministry of Foreign AffairsМіністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У праграме візіта Лінаса Лінкявічуса - сустрэча з кіраўніком МЗС Беларусі і губернатарам Гродзеншчыны, а таксама іншыя мерапрыемствы.

Доктар эканамічных навук Мікалай Мяжэвіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксперт: што важней для Літвы - пастаўкі нафты або канфлікт з-за БелАЭС
МІНСК, 3 лют - Sputnik. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус наведае Беларусь з двухдзённым візітам, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе літоўскага МЗС.

Візіт Лінкявічуса быў анансаваны яшчэ ў канцы студзеня, аднак пра яго праграму не паведамлялася.

Як распавялі ў панядзелак у прэс-службе МЗС Літвы, Лінкявічус будзе наведваць беларусь 3-4 лютага.

"Падчас свайго візіту міністр сустрэнецца з прадстаўнікамі літоўскай абшчыны ў Літоўскім культурным цэнтры імя Рымджунай, а таксама наведае літоўскую школу і дзіцячы сад, якія там дзейнічаюць", - распавялі ў ведамстве.

Запланаваны таксама сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем а таксама губернатарам Гродзенскай вобласці Уладзімірам Краўцовым.

"У Мінску плануецца сустрэча з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і праваабаронцамі", - дадалі ў МЗС.

Акрамя таго, у аўторак у Мінску заплянаваныя сустрэчы з афіцыйнымі ўладамі Беларусі. Сярод тэм абмеркавання - Астравецкая АЭС, літоўская абшчына, правы чалавека, эканамічнае супрацоўніцтва і іншыя актуальныя пытанні.

Плануецца і ўдзел кіраўніка літоўскага МЗС у святкаванні дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.

Стужка навiн
0