Сёння горад атамшчыкаў Прыпяць адзначаў бы пяцідзесяцігоддзе з дня свайго заснавання. Аднак яму наканавана было стаць горадам-зданню, нямым сведкам атамнай катастрофы, трагічным напамінам пра аварыю, якая пазбавіла жыцця і здароўя мноства ліквідатараў.
Светлавая рэклама, яркія пано і дэкаратыўная кераміка на фасадах, шырокія вуліцы - такім быў гэты горад, жыццё ў якім абарвалася ў адзін дзень, 27 мая 1986 года, калі каля 47 тысяч жыхароў назаўжды пакінулі яго.
Зараз у Прыпяць рэгулярна арганізоўваюць экскурсіі: там можна адчуць боль і пустэчу мёртвай зоны.

Горад Прыпяць быў заснаваны 4 лютага 1970 года. Спачатку тут жылі будаўнікі, затым у асноўным тыя, хто абслугоўваў Чарнобыльскую АЭС, і іх сем'і. Своеасаблівы твар мела Прыпяць дзякуючы кампазіцыи мікрараёнаў, якія размяшчаліся радыусамі вакол агульнагарадскога цэнтра.

На фота: цэнтр у 1985 годзе. Злева - шматпавярховы дом з гербам СССР і універмаг. У цэнтры - Палац культуры "Энергетык" і яшчэ адзін шматпавярховы дом з гербам УССР.

Прыпяць, 1983 год. Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у горадзе пражывала 47500 чалавек 27 нацыянальнасцяў. Сярэдні ўзрост жыхароў горада складаў 26 гадоў!

4 лютага 1970 года былі пачаты работы па будаўніцтве будучага горада энергетыкаў, а ўжо ў маі пачалася разметка катлавана пад 1-ы энергаблок ЧАЭС. Праз пяць гадоў будаўніцтва, у 1975-м, пачаўся мантаж атамнага рэактара першага энергаблока.

Прыпяць будавалася як горад атамшчыкаў. Гэта раённы цэнтр, які вырас разам са станцыяй. Ён размясціўся ў трох кіламетрах ад ЧАЭС. На фота: ва ўпраўленні энергаблока.

Від на горад Прыпяць у першыя дні пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Першае паведамленне аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС з'явілася ў савецкіх СМІ 27 красавіка, праз 36 гадзін пасля катастрофы.

Верталёты вядуць дэзактывацыю будынкаў Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасля аварыі.

27 красавіка 1986 года каля 47 тысяч жыхароў назаўсёды пакінулі горад.

Від на горад Прыпяць у студзені 1987 года. Пасля аварыі на ЧАЭС і ў Прыпяці работы па дэзактывацыі праводзілі ліквідатары. Асноўная частка работ была выканана ў 1986-1987 гадах, у іх прынялі ўдзел прыкладна 240 тысяч чалавек. Агульная колькасць ліквідатараў склала, уключаючы наступныя гады, каля 600 тысяч.

Горад стаў нямым сведкам ядзернай катастрофы.

Дом культуры "Энергетык" быў аздоблены белым мармурам звонку. Унутры да гэтага часу захаваліся абрыўкі чырвонага вулканічнага туфа, якім былі абклееныя сцены кіназалы. Словы "Палац культуры" былі асветлены лямпамі сіняга колеру, а сама назва гарэла чырвоным. У кастрычніку 2016 года сталкеры з Масквы з дапамогай прывезеных з сабой святлодыёдаў паправілі і ўключылі светлавую шыльду на будынку.

Тэлефонная будка на адной з вуліц горада Прыпяць.

Па статыстыцы, у горадзе быў парк, 35 дзіцячых гульнявых пляцовак і гарадкоў, 18 136 дрэў, 249 247 хмызнякоў, 33 582 куста ружы. А таксама 10 спартыўных залаў, 3 басейна для плавання, 10 стралковых ціраў, 2 стадыёна.

Антэнны комплекс загарызонтнай радыёлакацыйнай станцыі "Дуга" сістэмы ранняга выяўлення пускаў межконтинетальных балістычных ракет у Прыпяці. Грандыёзны "цуд" савецкай інжынерыі ўжо на стадыі праекта быў асуджаны на няўдачу - не функцыянаваў.

Трава на сцяне і столі шматпавярхоўкі ў Прыпяці.

Прыпяць ператварылася ў горад-прывід.

У 2002-м выйшаў даклад ААН, згодна з якім у большасці месцаў зоны адчужэння з гэтага часу можна было знаходзіцца без асаблівай шкоды для арганізма. З тых часоў колькасць сталкераў і турыстаў, якія атрымалі доступ у зону, штогод расла.

18/18
© Sputnik / Stringer
Канчаткова станцыя была зачыненая толькі 15 снежня 2000 года: апошнім быў адключаны трэці рэактар. Работнікі ЧАЭС жылі ў 50 кіламетрах у новым горадзе Славуціч. На фота: від на новы бяспечны канфайнмента і саркафаг на 4-м энергаблоку ЧАЭС з горада Прыпяць.