Узброеныя сілы Беларусі працягваюць правяраць боегатоўнасць арміі. Падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў здзейснілі маршы ў прызначаныя раёны, дзе пачалі абсталяваць свае пазіцыі.
У ходзе комплекснай праверкі Узброеных сіл Беларусі задзейнічаны Абуз-Лясноўскі, Гожскі, Барысаўскі і Асіповіцкі палігоны.
Падраздзяленні механізаваных брыгад праводзяць стрэльбы, асобныя часткі зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў здзейснілі маршы, а ваенныя верталёты і самалёты заступілі на баявое дзяжурства.
Тым часам, да вучэнняў рыхтуецца і НАТА - яны пачнуцца зусім хутка. Манеўры "Абаронца Еўропы - 2020" стануць найбуйнейшымі за апошнія 25 гадоў. У іх возьмуць удзел 37 тысяч салдат з 19 краін.