Відэа

Карлюкевіч распавёў, які беларускі пісьменнік "прадаецца" лепш за ўсё

Падпісацца
Чаму Расія на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы выступіць ганаровым госцем, а ЗША галоўным экспанентам - гутарка з міністрам інфармацыі РБ Алесем Карлюкевічам.

У беларускай сталіцы з 5 па 9 лютага будзе праходзіць XVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Пра яе праграму, галоўныя персоны і падзеі, звязаныя з 90-годдзем беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча, гледачам Sputnik расказаў госць праграмы "Гарызонт падзей", міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш - Sputnik Беларусь
РФ стане ганаровым госцем Мінскай кніжнай выставы, ЗША - галоўным экспанентам

"Выстава будзе адлюстраваннем таго, што выдадзена ў апошні час, у тым ліку і з беларускай класікі. З класікаў Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, прабачце, што так кажу, пісьменнік, які "прадаецца" лепш за ўсё, гэта відаць па аб'ектыўных рэйтынгах сістэмы продажаў ААТ "Белкніга". Гэта яго вядомыя творы "Чорны замак Альшанскі", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Каласы пад сярпом тваім". Прычым на беларускай і рускай мовах. Што цікава, будуць прадстаўлены новыя пераклады на рускую мову трох яго кніг, якія ажыццявіў беларускі літаратуразнаўца, пераклад іч Пётр Жаўняровіч", - паведаміў суразмоўца Sputnik.

У гэтым годзе ганаровым госцем кніжнай выставы будзе Расійская Федэрацыя. Нагадаем, Беларусь у 2019 годзе была ганаровым госцем на Маскоўскай міжнароднай выставе-кірмашы. Па словах Карлюкевіча, ЗША павінны былі стаць ганаровым госцем нашай выставы ў мінулым годзе, але па ўласных фінансавых прычынах яны не змаглі паўдзельнічаць на мерапрыемстве ў Мінску. Цяпер жа ім адводзіцца роля галоўнага экспанента. Праграма выставы апублікаваная на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Гутарку з міністрам інфармацыі Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам глядзіце на Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0