У час сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік Дзярждэпартамента Майкл Пампеа заявіў, што ЗША прызначаць пасла ў Беларусі бліжэйшы час. Напярэдадні стала вядомая кандыдатура пасла ЗША ў Беларусі.
"Мы са свайго боку таксама можам накіраваць нашага прадстаўніка ў бліжэйшы час - на працягу некалькіх месяцаў, таму што трэба выканаць некаторыя пратакольныя патрабаванні, тэхнічныя і гэтак далей", - сказаў Уладзімір Макей.
Міністр удакладніў, што пакуль што афіцыйнага запыту з гэтай нагоды ад амерыканскага боку не было.
"Я думаю, што, калі гэта здарыцца, гэта будзе сведчыць пра тое, што Злучаныя Штаты на самай справе зацікаўлены ў найхутчэйшай нармалізацыі адносінаў з Беларуссю", - сказаў Уладзімір Макей.
Адказваючы на пытанне аб магчымым пашырэнні штата беларускага пасольства ў ЗША, міністр замежных спраў сказаў: "Калі ў гэтым узнікне неабходнасць, мы будзем прымаць адпаведныя крокі".
Нагадаем, у 2008 годзе пасля пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі з Вашынгтона быў адкліканы беларускі пасол Міхаіл Хвастоў, пасля чаго амерыканскі пасол Карэн Сцюарт таксама была вымушаная ў адказ пакінуць беларускую сталіцу.
Пасля таго як у 2015 годзе большасць абмежаванняў у дачыненні да Беларусі былі замарожаныя Белым домам, пачалося паступовае наладжванне адносін. Апошнія некалькі гадоў ішоў двухбаковы дыялог аб магчымым вяртанні паслоў у краіны.