Як у Беларусі зніжаюць кошты на лекі

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкУ аптэцы
У аптэцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Многія лекі, кошты на якія ў Беларусі прыкметна вышэй, чым у іншых краінах, маюць "сумніўнае паходжанне", адзначыў міністр.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік распавёў пра тое, як у краіне ідзе праца па зніжэнні кошту лекаў.

Беларусы нярэдка скардзяцца на кошт лекаў у аптэчнай сетцы рэспублікі. Міністр аховы здароўя распавёў у інтэрв'ю "СБ" аб тым, як цяпер вядзецца праца па зніжэнні коштаў на прэпараты.

Узмоцніцца канкурэнцыя - знізіцца кошт

"Па-першае, падпісаны ўказ прэзідэнта, які рэгламентуе спрошчаную рэгістрацыю для лекаў, якія маюць міжнародныя сертыфікаты. Схема выразна прапісана: тэрміны, не больш за 30 дзён на працэдуру, кошт. Гэта адзін з механізмаў зніжэння кошту лекаў. Па-другое, мы спадзяемся, на рынак вернецца частка прэпаратаў, якія яго пакінулі ў сувязі са сканчэннем тэрміну рэгістрацыі. Бо раней працэдура перарэгістрацыі была досыць складаная і матэрыяльна выдатковая. Зараз у іх з'явілася магчымасць вярнуцца", - выказаўся Каранік.

Таблеткі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Улады хочуць абмежаваць цэны на лекі і медтэхніку

Як магчымы вынік міністр назваў тое, што на фармацэўтычным рынку ўзмоцніцца канкурэнцыя і, як следства, знізяцца кошты.

Яшчэ адзін метад кантролю коштаў - усталяванне ліміту дапушчальных коштаў на жыццёва неабходныя прэпараты.

"Прычым усталёўваюць іх не па сённяшняму ўзроўню, які фактычна склаўся: спецыяльная камісія праводзіць аналіз кошту лекі на сумежных рынках, выдаткаў кампаній па прасоўванні іх на беларускі рынак і вызначае эканамічна матываваны кошт, які часцей за ўсё аказваецца ніжэй за існы. Такі падыход ужо дазволіў знізіць кошт прэпаратаў дзесьці ў 60 працэнтах выпадкаў. Паралельна, вядома, будзем і далей развіваць фармацэўтычную прамысловасць, каб забяспечыць нацыянальную фармбяспеку за кошт наяўнасці прэпаратаў беларускай вытворчасці па прымальных коштах", - дадаў міністр.

Калі за мяжой танней

Пракамэнтаваў міністар і апытанне, якое праводзіцца ў сацсетках Міністэрствам аховы здароўя, пра кошты на лекі ў Беларусі і за мяжой.

Праца аптэкі - Sputnik Беларусь
Цяпер дакладна: у беларускіх аптэках не засталося небяспечных лекаў

"Прычым калі ў першы час было больш негатыўных паведамленняў не па сутнасці пытання (маўляў, няўжо Міністэрства аховы здароўя само не можа параўнаць кошты ў нас і за мяжой?), то потым пачалі разумець: адна справа - гэта прэпараты сертыфікаваныя, з праверанай якасцю, якія рэалізуюцца ў аптэцы, а іншая - незарэгістраваныя, якія прадаюцца ў інтэрнэт-крамах у сумежных дзяржавах. Вось чаму, уласна, мы прасілі прыкладаць да паведамлення копію чэка, альбо фатаграфію ўпакоўкі, каб пераканацца: прэпарат сапраўды набыты ў аптэцы", - растлумачыў ён.

Па словах Караніка, такім чынам высветлілася, што многія пазіцыі, якія ў два-тры разы танней, - "гэта тыя самыя сумніўнага паходжання сродкі, якія рэалізуюцца праз інтэрнэт, а кошты, скажам, у расійскіх аптэках на ўзроўні нашай аптэчнай сеткі альбо ніжэй нязначна" .

"Хоць не схаваю: былі выяўлены лекі, якія ў нас прадаваліся істотна даражэй. Дарэчы, тут паўстаў цікавы эфект. Частка дыстрыб'ютараў кошты знізіла, не чакаючы, пакуль яны патрапяць у чорныя спісы. Гаворка ў тым ліку аб гіпатэнзіўных прэпаратах", - дадаў кіраўнік міністэрства аховы здароўя.

Дзякуючы апытанню, адзначыў Каранік, першапачатковы спіс лекаў, на якія рэгулююцца дапушчальныя кошты, быў павялічаны прыкладна на 60 пазіцый. "Платформа працуе і цяпер, калі ёсць нейкія факты - абавязкова іх вывучым", - паабяцаў міністр.

Стужка навiн
0