Лукашэнка пажадаў удзельнікам Мінскага кніжнага форуму вялікіх накладаў

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкНаведвальнікі на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
Наведвальнікі на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і VI Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".

МІНСК, 5 лют - Sputnik. Мінскі кніжны форум стаў па праве яркай падзеяй культурнага і духоўнага жыцця, адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні яго ўдзельнікам і наведвальнікам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш - Sputnik Беларусь
РФ стане ганаровым госцем Мінскай кніжнай выставы, ЗША - галоўным экспанентам

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што міжнародная кніжная выстава-кірмаш традыцыйна адкрывае міжнародны каляндар прафесійных кніжных выстаў.

"Нашы чытачы першымі могуць убачыць на адной пляцоўцы лепшыя навінкі айчынных і замежных выдавецтваў, сустрэцца як са знакамітымі, так і з маладымі пісьменнікамі і паэтамі", - адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка падкрэсліў, што стаўленне да кнігі ў Беларусі заўсёды было асаблівым, беражлівым, уважлівым, а пытанні захавання і эфектыўнага развіцця выдавецкай галіны застаюцца ў ліку важных дзяржаўных прыярытэтаў.

Ён выказаў упэўненасць, што выстава і далей будзе садзейнічаць прапагандзе якаснай літаратуры і культуры чытання, паслужыць умацаванню міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва, і пажадаў усім удзельнікам і арганізатарам Мінскага кніжнага форуму плённай працы, вялікіх накладаў і новых творчых поспехаў.

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе 5-9 лютага ў комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Свае навінкі на форуме прадставяць больш за 300 экспанентаў з 30 краін блізкага і далёкага замежжа.

Стужка навiн
0