МІНСК, 5 лют - Sputnik. Памёр беларускі рэжысёр Барыс Луцэнка, гэтую інфармацыю пацвердзілі Sputnik у Рускім драматычным тэатры. У апошнія гады ён працаваў менавіта тут у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка.
Барыс Луцэнка паставіў больш за 100 спектакляў у тэатрах па ўсім свеце, у тым ліку, у Літве, Латвіі, Германіі і Швейцарыі. Праявіў свой талент знакаміты рэжысёр і на "Беларусьфільме", дзе зняў фільм "Раскіданае гняздо", тэлеспектаклі "Зацюканы апостал", "Вяртанне у Хатынь" і многія іншыя.
Сярод мноства ўзнагарод і ганаровых званняў, якімі ён ганараваны, спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", гран-пры Міжнародных фестываляў, медаль Саюзнай дзяржавы "За супрацоўніцтва". Луцэнка быў акадэмікам Міжнароднай акадэміі тэатра, членам праўлення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Народныму артысту Беларусі было 82 гады, апошнім часам ён шмат хварэў і мала з'яўляўся на публіцы. Цырымонія развітання з выбітным рэжысёрам адбудзецца ў пятніцу ў яго родным Горкаўскім тэатры.