Макей: будзем умацоўваць адносіны з Расіяй, але ёсць і іншыя напрамкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас афіцыйнага візіту ў Сафію кіраўнік МЗС Беларусі перадаў запрашэнне ад кіраўніка беларускай дзяржавы прэзідэнту Балгарыі Румену Радзеву наведаць Мінск.

МІНСК, 6 лют - Sputnik. Беларусь мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з Расіяй, але не будзе зацыклівацца на адным кірунку, заявіў журналістам у Сафіі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Балгарыя хоча больш цесна супрацоўнічаць з Беларуссю ў адукацыі і турызме - Sputnik Беларусь
Балгарыя хоча больш цесна супрацоўнічаць з Беларуссю ў адукацыі і турызме

Макей знаходзіцца ў Балгарыі з першым у гісторыі двухбаковых адносін афіцыйным візітам. Паводле яго слоў, Беларусь мае намер рухацца ў тым напрамку, які будзе адпавядаць яе нацыянальным інтарэсам.

"Наша прынцыповая пазіцыя ў тым, што мы не можам і не павінны сябраваць з кімсьці ў шкоду каму-небудзь", - заявіў Макей.

Пры гэтым ён заўважыў, што ў Беларусі гістарычна склаліся добрыя адносіны з "вялікім усходнім суседам" - Расіяй.

"Мы маем намер і далей умацоўваць ўсебаковае супрацоўніцтва з Расіяй. Але гэта не значыць, што мы павінны зацыклівацца толькі на адным кірунку", - цытуе кіраўніка МЗС БелТА.

Макей заўважыў, што залежнасць толькі ад аднаго кірунку пагібельная для такіх краін, як Беларусь, асабліва ў перыяд сусветных эканамічных і фінансавых крызісаў.

"Мы лічым, што для таго, каб выжыць, неабходныя збалансаваныя адносіны з усімі дзяржавамі. Зыходзячы з гэтага прынята стратэгічнае рашэнне па дыверсіфікацыі нашых гандлёва-эканамічных, палітычных, гуманітарных і іншых адносін", - сказаў кіраўнік беларускага МЗС.

У ходзе візіту беларускі міністр сустрэўся ў Сафіі з прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым, сваёй калегай міністрам замежных спраў Кацярынай Захарыевай, старшынёй Народнага сходу Цветай Караянчавай і прадстаўнікамі балгарскага бізнесу.

Падчас сустрэчы з балгарскім прэзідэнтам міністр перадаў Радзеву запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь.

Стужка навiн
0