Нафтакампаніі з РФ пачалі закупку паліва для АЗС у Беларусі ў "Сафмара"

© Sputnik / Игорь Руссак / Перайсці ў медыябанкПраца заправачнай станцыі "Газпрамнафта" у Санкт-Пецярбургу
Праца заправачнай станцыі Газпрамнафта у Санкт-Пецярбургу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійская кампанія будзе пастаўляць нафту на беларускія НПЗ, а паліва, атрыманае з яе, будзе паступаць на запраўкі расійскіх АЗС.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. "Лукойл", "Раснафта", "Газпрамнафта" і "Татнафта" пачалі закупку паліва для сваіх АЗС у Беларусі ў кампаній групы "Сафмар", сказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Нафтавыя цыстэрны, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Сафмар" паставіць 250 тысяч тон нафты на беларускія НПЗ у лютым

"Для падтрымкі расійскага бізнесу ў Беларусі "Сафмар" паставіць ім у лютым нафтапрадукты", - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі крыніцы, беларускія нафтаперапрацоўчыя кампаніі працуюць у дадзенай сітуацыі з "Сафмарам" па працэсінгу. У сферы нафтаперапрацоўкі гэта звычайная схема, калі нафту мацярынскай кампаніі перапрацоўвае яе "дачка". Пасля чаго перапрацоўнік перадае ўласніку сыравіны гатовыя прадукты і атрымлівае плату за сваю працу.

Кажучы простай мовай, беларускія НПЗ будуць перапрацоўваць нафту расійскай кампаніі і частка паліва, атрыманага з яе, будзе прадавацца "Сафмарам" непасрэдна кампаніям "Лукойл", "Раснафта", "Газпром нафта" і "Татнафта".

Раней з'явілася інфармацыя, што рэгіянальныя АЗС "Лукойл" увялі ліміты на продаж паліва ў адны рукі, спасылаючыся нібыта на тое, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы перасталі адгружаць ім бензін і дызель.

"На самой справе ідуць усе адгрузкі. Заводы (НПЗ у Наваполацку і Мазыры - Sputnik) выпускаюць ўсю прадукцыю ў дастатковым аб'ёме і пастаўляюць яе на экспарт і ўнутраны рынак", - адзначылі ў канцэрне "Белнафтахім".

У беларускім канцэрне асабліва падкрэслілі, што ніякіх абмежаванняў па адгрузцы паліва ў дачыненні да АЗС кампаній, якія працуюць у Беларусі, не ўводзілі.

Стужка навiн
0