Відэа

Беларусь развіталася з Барысам Луцэнкам: відэа з жалобнай цырымоніі

Падпісацца
Тэатральны свет развітаўся са знакамітым рэжысёрам-пастаноўшчыкам Барысам Луцэнкам. Жалобная цырымонія прайшла ў фае тэатра імя Горкага - глядзіце на відэа Sputnik, як праводзілі народнага артыста.

Народнага артыста Барыса Луцэнкі не стала 5 лютага, ён сышоў на 83-м годзе жыцця. Апошнім часам Барыс Іванавіч цяжка хварэў, мала з'яўляўся на публіцы.

Развітацца з легендай тэатра Барысам Луцэнкам прыйшлі сваякі, прыхільнікі, вучні, калегі па акцёрскім цэху. Жалобная цырымонія прайшла ў фае тэатра імя Горкага, у якім ён праслужыў 37 гадоў.

"Гэта рэжысёр, так бы мовіць, тэатра перажывання. Пайшла эпоха рэжысуры тэатральнага жыцця рэспублікі. Вечная яму памяць, ён заўсёды будзе з намі. Асабіста са мной ён быў, ёсць і будзе", - успамінае Барыса Іванавіча Народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў.

"Я Барыса Іванавіча ведаю з дзяцінства, ўпершыню пазнаёмілася з ім у 16 гадоў, калі прыйшла ў студыю пры Горкаўскім тэатры. Гэта вельмі вялікая страта для мяне асабіста, таму што гэта чалавек, які адкрыў мне тэатр. Яго спектаклі адкрылі такое агромністае сонца ў маім сэрца, што, калі б гэтага святла не было, я не ўяўляю, якой бы я была. Усё, што ёсць творчага ўва мне, гэта ўсё дзякуючы яму", - не стрымліваючы слёз, кажа актрыса Анастасія Шпакоўская.

За сваю тэатральную кар'еру Барыс Іванавіч Луцэнка паставіў больш за 100 спектакляў на сцэнах Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Германіі і Швейцарыі, толькі на сцэне роднага рускага драматычнага - больш за 40 п'ес.

Класікай беларускага тэатральнага мастацтва сталі пастаўленыя Луцэнкам спектаклі "Макбет", "Гамлет", "Рэвізор", за якія рэжысёр быў ганараваны дзяржаўных і замежных прэмій.

"Гэта быў складаны чалавек, але ў яго была такая дзяцінасць і дапытлівасць. Яго хвалявала адно пытанне: што ж знаходзіцца там? Я думаю, што зараз у яго ёсць магчымасць адказаць на гэтае пытанне", - сказаў Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Чэкерэс.

Словы спачуванні гучалі ад калегаў, сяброў і ад прэзідэнта. Цырымонія развітання прайшла з усёй пашанай. Народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка быў пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Стужка навiн
0