Чатыром дзецям са складанымі захворваннямі выратавалі жыццё ў ДХЦ

© Photo : Минздрав РББеларускія кардыяхірургі праводзяць аперацыю дзіцяці
Беларускія кардыяхірургі праводзяць аперацыю дзіцяці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У суботу ў Дзіцячым хірургічным цэнтры Беларусі правялі чатыры унікальныя аперацыі Роса, падарыўшы жыццё чацвярым юным пацыентам. На сёння запланавана яшчэ адна аперацыя.

МІНСК, 9 лют - Sputnik. Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі 7 і 8 лютага правялі чатыры аперацыі Роса дзецям з самымі складанымі ўнутранымі паталогіямі. Аперацыі прайшлі пры непасрэдным удзеле аднаго з самых вядомых кардыяхірургаў свету, прэзідэнта Фонду Калангаса, прафесара Афксендыёса Калангоса са Швейцарыі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.

Залаты стандарт хірургіі

Аперацыя Роса з'яўляецца "залатым стандартам" хірургічнага лячэння заганаў аартальнага клапана ў краінах з высокім узроўнем развіцця кардыяхірургіі, дазваляючы пазбегнуць пажыццёвай антыкаагулянтнай тэрапіі.

Для Беларусі сёння гэта досыць рэдкая працэдура. Выканаць яе было вырашана чатыром дзецям з самымі складанымі выпадкамі. У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя паведамілі, што ў нядзелю ў Мінск з Віцебска будзе дастаўлена яшчэ адно дзіця, якое тэрмінова мае патрэбу ў такой аперацыі.

"Мы запрасілі прафесара Калангаса для навучання нашых супрацоўнікаў. Неабходна падняць ўзровень хірургіі гэтай заганы ў нас. На жаль, такія заганы развіцця сталі сустракацца ў беларускіх дзяцей некалькі раз у год", - сказаў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі прафесара Канстанцін Драздоўскі.

Праца беларускіх калег уражвае

Найскладанейшую аперацыю Роса ў сусветнай практыцы выконваюць радзей, чым перасадку сэрца.

"Мы працуем з праблемай паталогіі аартальнага клапана. Звычайна пры нараджэнні мы праводзім аперацыю, якая трохі палягчае жыццё маляняці, але істотна дапамагчы дзіцяці можа толькі аперацыя Роса. Яна ўжываецца толькі тады, калі з аартальнага клапанам ужо больш нічога не магчыма зрабіць. Бярэцца лёгачны клапан дзіцяці, ушываецца замест ааратальнага, а на месца лёгачнага ставіцца адмысловы біялагічны пратэз. Нам трэба навучыць нашых спецыялістаў праводзіць такія аперацыі", - адзначыў Драздоўскі.

"У Еўропе і ЗША толькі ў некалькіх спецыяльных цэнтрах робяць аперацыі такой складанасці. Я вельмі рады, што мы з доктарам Драздоўскім пачынаем праграму па выкананні аперацый Роса ў Беларусі. Мяне ўразіла праца доктара Драздоўскага і яго калег", - распавёў прафесар Калангас.

У такіх аперацыях прымае ўдзел каманда з 15 спецыялістаў. Сама аперацыя складаецца з некалькіх частак. Поспех шмат у чым залежыць ад таго, як будуць праведзены анестэзія, штучны кровазварот, якім будзе выходжванне ў аддзяленні рэанімацыі.

Падобную аперацыю ў Беларусі з дапамогай амерыканскіх калегаў выканалі 11-месячнаму дзіцяці каля 10 гадоў таму. Яшчэ адну - у тэрміновым рэжыме правялі ў мінулым годзе.

Прафесар Калангас сустрэўся і з міністрам аховы здароўя Беларусі Уладзімірам Каранікам. Яны абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва, у тым ліку - магчымасці правядзення серыі падобных майстар-класаў для беларускіх дзіцячых кардыяхірургаў.

Стужка навiн
0