Відэа

Відэафакт: расійскія дэсантнікі рыхтуюцца да "Танкавага біятлону"

Падпісацца
Ці атрымаецца ў расиян абыграць беларусаў на танкавых спаборніцтвах - даведаемся ўжо летам. А пакуль глядзіце на відэа, як праходзіць падрыхтоўка расійскіх экіпажаў.

Трэніроўкі праходзяць на палігоне Стругі Чырвоныя, перадае Мінабароны Расіі. У танках Т-72Б3 - вайскоўцы Пскоўскай дывізіі ВДВ. Экіпажы рыхтуюцца да спаборніцтваў па танкавым біятлоне, якія пройдуць у рамках армейскіх міжнародных гульняў.

Дэсантнікі адпрацоўваюць праходжанне розных перашкод, якія ім трэба будзе пераадольваць на спаборніцтвах.

"Гэта калейны мост, супрацьтанкавы роў, мінна-выбуховыя загароды, эскарпа і іншыя", - гаворыцца ў подпісы да відэароліка.

Далей адпрацоўваецца стральба са штатнага ўзбраення па мішэнях, якія рухаюцца і раптоўна з'яўляюцца.

"Танкавы біятлон" - адно з самых папулярных спаборніцтваў АрМГ. Традыцыйна ў іх удзельнічаюць і беларусы, якія пастаянна змагаюцца ў тройцы лепшых. У мінулым годзе беларускія танкісты занялі ў "танкавым біятлоне" другое месца.

Вайсковыя міжнародныя гульні сёлета пройдуць з 23 жніўня па 5 верасня.

Стужка навiн
0