Крутой: Беларусь працягне шукаць альтэрнатыву расійскай нафце

© Photo : Вестник НафтанаВагоны з нафтай
Вагоны з нафтай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах Крутога, пакуль які-небудзь канкрэтыкі ў дачыненні да альтэрнатыўных пастаўшчыкоў няма, як і падпісаных кантрактаў.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Беларусь працягне працу па пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты ў рэспубліку, заявіў у панядзелак першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, словы якога прыводзіць прэс-служба Саўміна.

Уваход у будынак Белнафтахіма - Sputnik Беларусь
"Белнафтахім" працягвае перамовы з Казахстанам аб пастаўках нафты

На мінулым тыдні пытанні набыцця расійскай нафты абмяркоўвалі ў Сочы прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Паводле яе вынікаў было агучана рашэнне: пастаўкі сыравіны ў рэспубліку будуць праводзіцца на камерцыйнай аснове. Расійскі бок таксама паабяцаў аказваць садзейнічанне ў наладжванні дыялогу паміж Беларуссю і здабываючымі кампаніямі ў РФ.

"Прэзідэнт выразна паставіў задачу, каб урад абсалютна ўсе напрамкі адпрацоўваў і не зніжаў градус гэтых кансультацый. Мы гэта ўсё працягваем, у тым ліку і з Казахстанам", - сказаў Крутой.

Ён таксама падкрэсліў, што па транспарціроўцы сыравіны з Казахстана пытанне практычна вырашана, цяпер у Нур-Султане пераглядаюць экспартныя кантракты, каб вылучыць для продажу рэспублікі пэўны аб'ём нафты.

Па словах Крутога, пакуль якой-небудзь канкрэтыкі ў дачыненні да альтэрнатыўных пастаўшчыкоў няма, як і падпісаных кантрактаў.

"Гэта ўсё можа з'явіцца, праца ідзе ў рэжыме онлайн. Нешта з'яўляецца, нешта адвальваецца. Такая цікавасць паўстала ва ўсіх да нашай краіны. Але гэта нядрэнна", - сказаў на заканчэнне ён.

Па словах Крутога, Мінск разлічвае ў бліжэйшыя дні пачаць кансультацыі з кампаніямі з Расіі аб пастаўках нафты ў рэспубліку ў сакавіку.

"Гэта ўсё (будучыя пастаўкі нафты з РФ - Sputnik) цяпер у перамовах. Кансультацыі ў гэтыя дні пачнуцца. Падрабязнасцяў пакуль няма. З 15 па 23 лютага "Транснафта" будзе прымаць заяўкі на сакавіцкі транзіт, і вось гэта па сутнасці акно, на гарызонце якога мы павінны дасягнуць дамоўленасці, каб яны (кампаніі-пастаўшчыкі - Sputnik) звярнуліся з адпаведнымі заяўкамі ў міністэрства энергетыкі Расіі, а Мінэнерга ўжо дало "Транснафце" ўказанні "пусціць у трубу", - заявіў Крутой.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Стужка навiн
0