Беларус Нягода заваяваў золата на ЧЕ па барацьбе

© Photo : "ВКонтакте" / Макс НегодаБеларускі барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода
Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трэнерскі штаб плануе павезці з Рыма як мінімум чатыры ўзнагароды ў трох відах праграмы (грэка-рымскай, жаночай і вольнай).

МІНСК, 12 лют - Sputnik. Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода стаў чэмпіёнам Еўропы (катэгорыя да 63 кг), паведамляе Sputnik.

Кантынентальнае першынство па барацьбе ў гэтыя дні праходзіць у Рыме.

Нягода паспяхова пераадолеў кваліфікацыю і ў фінале сустрэўся з прадстаўніком Расіі Ібрагімам Лабазанавым. Паядынак завяршыўся з лікам 9:8 на карысць беларускага змагара.

Бронзавыя ўзнагароды дасталіся венгру Эрыку Торбе і ўкраінцу Ленуру Цяміраву.

Спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе ў Рыме завершацца 12 лютага, далей пачнуцца спаборніцтвы па вольнай барацьбе.

Трэнерскі штаб беларускай зборнай разлічвае на мінімум чатыры ўзнагароды ЧЕ ў трох відах (грэка-рымскай, жаночай і вольнай).

Нагадаем, на ЧЕ-2019 у Бухарэсце беларусы ўзялі чатыры медалі (серабро і тры бронзы).

Стужка навiн
0