КамАЗ аформіў патэнт на бескабінны электрагрузавік

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкААТ "КАМАЗ"
ААТ КАМАЗ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэхнічныя падрабязнасці пра грузавы электрамабіль, як і яго грузападымальнасць, у дакументацыі не раскрываюцца.

МІНСК, 12 лют - Sputnik. Расійскі аўтавытворца КамАЗ аформіў патэнт на прызначаны для грузаперавозак электрамабіль, у якога няма кабіны, праект апублікаваны на сайце Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці.

Мяркуючы па ілюстрацыях, апублікаваных інстытутам, у Набярэжных Чоўнах збіраюцца ўсталяваць прастакутны кузаў на чатырохколавую базу, у якой знаходзяцца акумулятарныя батарэі. Відаць, што платформа абсталявана святлатэхнікай і вентыляцыйнымі рашоткамі. Відавочна, што сэнсары і электроніка, якія адказваюць за перамяшчэнне грузавіка па дарогах агульнага карыстання, таксама будуць знаходзіцца ў базе.

Тэхнічныя падрабязнасці ў патэнце не раскрываюцца, аднак можна выказаць здагадку, што ў рух бескабінны транспартны сродак будуць прыводзіць матор-колы, якія сілкуюцца электраэнергіяй ад акумулятараў. Невядомая і грузападымальнасць такой канструкцыі.

Магчыма, праекціроўшчыкі прадугледжваюць аб'яднанне некалькіх такіх грузавікоў па прынцыпе модуляў у адну счэпку, як гэта планавалася рэалізаваць у праекце Мінскага аўтазавода "Перабудова", нашумелым у канцы 1980-х. Але ў той час яшчэ не была папулярна адмова ад "класічных" рухавікоў, таму ў беларускім варыянце была кабіна і дызельны сілавы агрэгат.

© Photo : Федеральный институт промышленной собственностиПрыкладна так можа выглядаць беспілотны грузавік КамАЗ, у якім няма кабіны
КамАЗ аформіў патэнт на бескабінны электрагрузавік - Sputnik Беларусь
Прыкладна так можа выглядаць беспілотны грузавік КамАЗ, у якім няма кабіны

КамАЗ ужо тэстуе беспілотныя тэхналогіі, але пакуль што на серыйным грузавіку. Праект атрымаў назву "Адысей". Завадчане таксама анансавалі з'яўленне ў 2021 годзе кар'ернага самазвала, для кіравання якім не патрэбен кіроўца.

Стужка навiн
0