Стынг выступіць у Мінску восенню

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтынг падчас канцэрта
Стынг падчас канцэрта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Яго новы альбом "My Songs" выйшаў у свет у лістападзе, у ім прадстаўлены сучасныя інтэрпрэтацыі самых вядомых кампазіцый артыста.

МІНСК, 12 лют - Sputnik. Папулярны брытанскі выканаўца Стынг выступіць у Мінску восенню, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Артыст вернецца да беларускіх прыхільнікаў з новай праграмай "My Songs": турнэ будзе праходзіць на найбуйнейшых канцэртных пляцоўках і фестывалях, не стане выключэннем і "Мінск-Арэна".

Па словах ініцыятараў выступу, будучы канцэрт - гэта бурнае дынамічнае шоу з выкананнем самых любімых песень. Сцэну са Стынгам падзеліць выключны склад музыкаў, прагучаць такія суперхіты, як "Fields of Gold", "Shape of my Heart", "Roxanne" і не толькі.

Кампазітар, спявак, аўтар песень, акцёр і філантроп Стынг за сваю кар'еру прадаў 100 мільёнаў альбомаў. Ён з'яўляецца 17-кратным лаўрэатам прэміі Grammy (як у складзе The Police, так і ў якасці сольнага выканаўцы). Яго новы альбом "My Songs" выйшаў у свет у лістападзе 2019-га, у ім прадстаўлены сучасныя інтэрпрэтацыі самых вядомых яго кампазіцый.

Шоу пройдзе ў "Мінск-Арэне" 4 кастрычніка. Кошт квіткоў стартуе ад 75 рублёў, яны з'явяцца ў продажы 14 лютага на сайтах allstars.by, ticketpro.by, kvitki.by і ў касах горада. Арганізатары - музычная кампанія Cherrytree Music сумесна з Live Nation, а таксама канцэртнае агенцтва AllStars.

Стужка навiн
0