https://bel.sputnik.by/20200212/Svat-Trampa-pryedze-letam-u-Belarus-1043925857.html
Сват Трампа прыедзе летам у Беларусь
Сват Трампа прыедзе летам у Беларусь
Sputnik Беларусь
Звычайна Чарльз Кушнер прыязджае ў Беларусь з ўнукамі і сам праводзіць для іх экскурсію па Навагрудку. 12.02.2020, Sputnik Беларусь
2020-02-12T10:58+0300
2020-02-12T10:58+0300
2023-04-18T12:02+0300
грамадства
у беларусі
навіны
беларусь
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102911/56/1029115665_0:82:1921:1162_1920x0_80_0_0_a53eede2a25384480f824de9f353e5b0.jpg
МІНСК, 12 лют - Sputnik. Амерыканскі мільярдэр і сват прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Чарльз Кушнер летам збіраецца наведаць Навагрудак, пра гэта СМІ распавяла заснавальнік і куратар наваградскага Музея яўрэйскага супраціву Тамара Вяршыцкая.У канцы студзеня Вяршыцкая сустрэлася з бацькам зяця амерыканскага лідара ў Нью-Ёрку."Падчас сустрэчы ён паабяцаў і далей аказваць яму матэрыяльную падтрымку. А яшчэ казаў пра тое, што зноў прыедзе ў Беларусь гэтым летам і прывязе сюды аднаго з унукаў, якому спаўняецца 13 гадоў", - распавяла Вяршыцкая.Калі дакладна Чарльз Кушнер прыедзе ў Наваградак, не ўдакладняецца.Дарэчы, гэта будзе ўжо пяты прыезд свата амерыканскага прэзідэнта ў Беларусь. Кожны раз ён прыязджае сюды з ўнукамі і праводзіць для іх экскурсію. Праўда, спыняюцца яны не ў Наваградку, а ў адным з мінскіх гатэляў.Па словах Вяршыцкая, летам Чарльз Кушнер наведае Мемарыяльную сцяну, пабудаваную ў памяць аб 227 яўрэях, якім удалося збегчы ў 1943 годзе з гета праз тунэль. Кушнер-старэйшы ахвяраваў на яе будаўніцтва 36 тысяч долараў.Sputnik ужо распавядаў гісторыю сям'і Кушнер, якія жылі ў Навагрудку і уцекачоў з гета.У лютым падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа кіраўнік дзяржавы расказаў госцю пра беларускія карані зяця Трампа.
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102911/56/1029115665_81:0:1788:1280_1920x0_80_0_0_2c7ab49c16a3937a19cb9896cd519c52.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, у беларусі, навіны , беларусь, зша
грамадства, у беларусі, навіны , беларусь, зша
Сват Трампа прыедзе летам у Беларусь
10:58 12.02.2020 (абноўлена: 12:02 18.04.2023) Звычайна Чарльз Кушнер прыязджае ў Беларусь з ўнукамі і сам праводзіць для іх экскурсію па Навагрудку.
МІНСК, 12 лют - Sputnik. Амерыканскі мільярдэр і сват прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Чарльз Кушнер летам збіраецца наведаць Навагрудак, пра гэта СМІ распавяла заснавальнік і куратар наваградскага Музея яўрэйскага супраціву Тамара Вяршыцкая.
У канцы студзеня Вяршыцкая сустрэлася з бацькам зяця амерыканскага лідара ў Нью-Ёрку.
"Падчас сустрэчы ён паабяцаў і далей аказваць яму матэрыяльную падтрымку. А яшчэ казаў пра тое, што зноў прыедзе ў Беларусь гэтым летам і прывязе сюды аднаго з унукаў, якому спаўняецца 13 гадоў", - распавяла Вяршыцкая.
Калі дакладна Чарльз Кушнер прыедзе ў Наваградак, не ўдакладняецца.
Дарэчы, гэта будзе ўжо пяты прыезд свата амерыканскага прэзідэнта ў Беларусь. Кожны раз ён прыязджае сюды з ўнукамі і праводзіць для іх экскурсію. Праўда, спыняюцца яны не ў Наваградку, а ў адным з мінскіх гатэляў.
Па словах Вяршыцкая, летам Чарльз Кушнер наведае Мемарыяльную сцяну, пабудаваную ў памяць аб 227 яўрэях, якім удалося збегчы ў 1943 годзе з гета праз тунэль. Кушнер-старэйшы ахвяраваў на яе будаўніцтва 36 тысяч долараў.
Sputnik ужо распавядаў гісторыю сям'і Кушнер, якія жылі ў Навагрудку і уцекачоў з гета. У лютым падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа кіраўнік дзяржавы расказаў госцю пра беларускія карані зяця Трампа.