Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Мінэнерга расказала, калі запусцяць першы энергаблок БелАЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоУпраўленне на БелАЭС
Упраўленне на БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод планаў ведамства на бягучы год - рэалізацыя мерапрыемстваў па інтэграцыі Беларускай АЭС у энергасістэму і эканоміку краіны.

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Інтэграцыя Беларускай АЭС у энергасістэму краіны запланавана на 2020 год. Пра гэта міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч паведаміў журналістам у чацвер.

Турбінная зала БелАЭС - Sputnik Беларусь
Расія адмаўляецца пераглядаць умовы крэдыту на БелАЭС

"У нас стаіць задача ў гэтым годзе забяспечыць завоз ядзернага паліва, выканаць фізічны пуск, энергетычны пуск першага энергаблока, то бок выдачу першых кілават-гадзін у энергасістэму", - сказаў Каранкевіч, яго цытуе БелТА.

Паводле яго слоў, бягучы год - выніковы год пяцігодкі, на працягу якога неабходна завяршыць ключавыя мерапрыемствы. У іх ліку рэалізацыя мерапрыемстваў па інтэграцыі Беларускай АЭС у энергасістэму і эканоміку краіны. Першы энергаблок БелАЭС знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, адзначыў ён.

"У дачыненні да асноўнага тэхналагічнага абсталявання зараз праходзіць этап гарачай абкаткі, які дазваляе забяспечыць працу энергаблока на імітатарах ядзернага паліва. Неабходна прааналізаваць працу ўсяго першага энергаблока ў тэхналагічным ланцужку, паглядзець, ці дасягаюцца ўсе намінальныя параметры працы абсталявання", - растлумачыў міністр энергетыкі.

Раней паведамлялася, што канкрэтная дата пуску будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі: гэта павінна адбыцца ў першым квартале 2020 года.

Віктар Каранкевіч выказаў упэўненасць у тым, што запуск БелАЭС - важны праект для ўсёй эканомікі краіны, а таксама "своеасаблівы стымул для развіцця новых, у тым ліку, энергаёмістых вытворчасцей".

Нагадаем, Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца ў Гродзенскай вобласці. Другі энергаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2021 годзе. На ім ужо выканана 70% будаўніча-мантажных работ.

Стужка навiн
0