МІНСК, 13 лют - Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленьні СМІ аб тым, што Уладзімір Пуцін нібыта прапаноўваў беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку аб'яднанне Расіі і Беларусі.
Амерыканскае агенцтва Bloomberg заявіла аб тым, што расійскі лідар быццам бы прапаноўваў расійскаму калегу "аб'яднанне" дзвюх краін.
"Не. Гэта не так. Размаўлялі аб паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - паведаміў Пяскоў РІА "Новости".
Ён адзначыў, што тэма інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы прывяла да з'яўлення рознага роду здагадак і інсінуацый - у першую чаргу ў апазіцыйным асяроддзі.
Абвяргаць гэтыя чуткі ўладам і Мінска, і Масквы прыходзілася неаднаразова. Пяскоў таксама выказваўся па тэме, у тым ліку ў снежні 2018 года.
Беларусь і Расія працуюць над паглыбленнем інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы з канца 2018 года. На сёння рэспублікі ўзгаднілі большую частку з 31 дарожнай карты па рэалізацыі мер інтэграцыі.