Фота

Грамніцы - палова зіміцы: як у Новым Палессі адзначылі Стрэчанне

15 лютага беларусы адзначылі царкоўнае свята Стрэчанне, або Грамніцы, пра якое кажуць, што ў гэты дзень прайшла ўжо палова зімы.

У невялікай вёсцы Новае Палессе, якая знаходзіцца ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, на выхадных заклікалі вясну карагодамі і спевамі. 

Свечы ў царкве - Sputnik Беларусь
Праваслаўныя адзначаюць 15 лютага Стрэчанне або Грамніцы

Рана раніцай жыхары вёскі наведалі царкву і асвяцілі там галоўны атрыбут свята - грамнічныя свечкі, якія, па павер'і, могуць абараніць хату ад маланкі, таму іх раяць запальваць у навальніцу. Акрамя таго, такія свечкі з'яўляюцца абярэгам ад пажараў і нячыстай сілы.

Яшчэ аднім сімвалам свята, у якое "зіма з летам сустракаецца", з'яўляецца ялінка. Яе ўпрыгожваюць папяровымі кветкамі і ўручаюць дзяўчынцы. Дзяўчынку разам з елкай потым возяць па вёсцы і спяваюць песні, каб заклікаць вясну. Пасля ўрачыстага шэсця пачынаюцца танцы, гульні і іншыя забавы.

Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус наведаў свята і захаваў старажытны абрад на фотаздымках. Як у Новым Палессі заклікалі вясну, глядзіце ў фотастужцы.

© Sputnik / Альфрэд МікусРана раніцай вясковыя жанчыны збіраюцца разам, каб падрыхтавацца да свята, на якое "зіма з летам сустракаецца".
Рана раніцай вясковыя жанчыны збіраюцца разам, каб падрыхтавацца да свята. - Sputnik Беларусь
1/18
Рана раніцай вясковыя жанчыны збіраюцца разам, каб падрыхтавацца да свята, на якое "зіма з летам сустракаецца".
© Sputnik / Альфрэд МікусСімвалам вясны, росквіту прыроды ў сяле Новае Палессе лічаць ялінку.
Сімвалам вясны, росквіту прыроды ў сяле Новае Палессе лічаць ялінку. - Sputnik Беларусь
2/18
Сімвалам вясны, росквіту прыроды ў сяле Новае Палессе лічаць ялінку.
© Sputnik / Альфрэд МікусЯе ўпрыгожваюць рознакаляровымі папяровымі кветкамі і спяваюць абрадавыя песні.
Яе ўпрыгожваюць рознакаляровымі папяровымі кветкамі і спяваюць абрадавыя песні.  - Sputnik Беларусь
3/18
Яе ўпрыгожваюць рознакаляровымі папяровымі кветкамі і спяваюць абрадавыя песні.
© Sputnik / Альфрэд МікусЯшчэ адзін, і самы важны атрыбут свята - васковая свечка - сімвалізуе шчаслівае жыццё і служыць магутным абярэгам ад нячыстай сілы, пажару і маланкі.
Яшчэ адзін, і самы важны атрыбут свята - васковая свечка - сімвалізуе шчаслівае жыццё і служыць магутным абярэгам ад нячыстай сілы, пажару і маланкі. - Sputnik Беларусь
4/18
Яшчэ адзін, і самы важны атрыбут свята - васковая свечка - сімвалізуе шчаслівае жыццё і служыць магутным абярэгам ад нячыстай сілы, пажару і маланкі.
© Sputnik / Альфрэд МікусСвечкі раніцай асвячаюць у царкве і прыносяць дадому.
Свечкі раніцай асвячаюць у царкве і прыносяць дадому. - Sputnik Беларусь
5/18
Свечкі раніцай асвячаюць у царкве і прыносяць дадому.
© Sputnik / Альфрэд МікусУпрыгожаную елку даюць дзяўчынцы, якую потым на санках, а калі няма снегу - на калясцы, хлопцы возяць па вёсцы.
Упрыгожаную елку даюць дзяўчынцы, якую потым на санках, а калі няма снегу - на калясцы, хлопцы возяць па вёсцы. - Sputnik Беларусь
6/18
Упрыгожаную елку даюць дзяўчынцы, якую потым на санках, а калі няма снегу - на калясцы, хлопцы возяць па вёсцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусЖыхары вёскі суправаджаюць гэта шэсце і спяваюць песні, каб заклікаць вясну.
Жыхары вёскі суправаджаюць гэта шэсце і спяваюць песні, каб заклікаць вясну. - Sputnik Беларусь
7/18
Жыхары вёскі суправаджаюць гэта шэсце і спяваюць песні, каб заклікаць вясну.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа скрыжаваннях спыняюцца і водзяць карагоды.
На скрыжаваннях спыняюцца і водзяць карагоды. - Sputnik Беларусь
8/18
На скрыжаваннях спыняюцца і водзяць карагоды.
© Sputnik / Альфрэд МікусВясновыя песні, або вяснянкі - традыцыйныя абрадавыя спевы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Вясновыя песні, або вяснянкі - традыцыйныя абрадавыя спевы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. - Sputnik Беларусь
9/18
Вясновыя песні, або вяснянкі - традыцыйныя абрадавыя спевы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
© Sputnik / Альфрэд МікусЕлачку замацоўваюць на крыжы, а тую, што засталася з мінулага года, здымаюць - на Вялікдзень яе можна будзе спаліць.
Елачку замацоўваюць на крыжы, а тую, што засталася з мінулага года, здымаюць - на Вялікдзень яе можна будзе спаліць.  - Sputnik Беларусь
10/18
Елачку замацоўваюць на крыжы, а тую, што засталася з мінулага года, здымаюць - на Вялікдзень яе можна будзе спаліць.
© Sputnik / Альфрэд МікусКомплекс каляндарных і сямейных песень, абрадаў, якія захоўвае і практыкуе калектыў "Палескія напевы" з вёскі Новае Палессе, з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і ўнесены ў Нацыянальны інвентар.
Комплекс каляндарных і сямейных песень, абрадаў, якія захоўвае і практыкуе калектыў Палескія напевы з вёскі Новае Палессе, з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і ўнесены ў Нацыянальны інвентар. - Sputnik Беларусь
11/18
Комплекс каляндарных і сямейных песень, абрадаў, якія захоўвае і практыкуе калектыў "Палескія напевы" з вёскі Новае Палессе, з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і ўнесены ў Нацыянальны інвентар.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ Лельчыцкім краі, дзе спрадвеку займаюцца бортным промыслам, мёд, воск і пчолы прысутнічаюць ва ўсіх праявах традыцыйнай культуры.
У Лельчыцкім краі, дзе спрадвеку займаюцца бортным промыслам, мёд, воск і пчолы прысутнічаюць ва ўсіх праявах традыцыйнай культуры. - Sputnik Беларусь
12/18
У Лельчыцкім краі, дзе спрадвеку займаюцца бортным промыслам, мёд, воск і пчолы прысутнічаюць ва ўсіх праявах традыцыйнай культуры.
© Sputnik / Альфрэд МікусПасля ўрачыстага шэсця пачынаюцца забавы. На агні смажаць сала і хлеб.
Пасля ўрачыстага шэсця пачынаюцца забавы. На агні смажаць сала і хлеб. - Sputnik Беларусь
13/18
Пасля ўрачыстага шэсця пачынаюцца забавы. На агні смажаць сала і хлеб.
© Sputnik / Альфрэд МікусНапэўна, няма нічога смачней за акрайчык хлеба, які з'ядаеш на свежым паветры.
Напэўна, няма нічога смачней за акрайчык хлеба, які з'ядаеш на свежым паветры. - Sputnik Беларусь
14/18
Напэўна, няма нічога смачней за акрайчык хлеба, які з'ядаеш на свежым паветры.
© Sputnik / Альфрэд МікусКожнае свята абавязкова суправаджаецца музыкай і танцамі.
Кожнае свята абавязкова суправаджаецца музыкай і танцамі. - Sputnik Беларусь
15/18
Кожнае свята абавязкова суправаджаецца музыкай і танцамі.
© Sputnik / Альфрэд МікусДзеці і дарослыя гуляюць у традыцыйныя гульні.
Дзеці і дарослыя гуляюць у традыцыйныя гульні. - Sputnik Беларусь
16/18
Дзеці і дарослыя гуляюць у традыцыйныя гульні.
© Sputnik / Альфрэд МікусАрэлі - таксама сімвал надыходзячай вясны і цяпла.
Арэлі - таксама сімвал надыходзячай вясны і цяпла. - Sputnik Беларусь
17/18
Арэлі - таксама сімвал надыходзячай вясны і цяпла.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ хаце ўдзельнікаў свята чакае багаты стол.
У хаце ўдзельнікаў свята чакае багаты стол. - Sputnik Беларусь
18/18
У хаце ўдзельнікаў свята чакае багаты стол.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала