Макей абмеркаваў з саудаўскім калегам узаемадзеянне ў энергетыцы

© Photo : МИД БеларусиМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бін Фарханам аль-Саудам
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бін Фарханам аль-Саудам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністры пазітыўна ацанілі развіццё двухбаковага дыялогу і ўзаемадзеяння і дамовіліся аб абмене візітамі рознага ўзроўню.

МІНСК, 17 лют - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў перамовы з кіраўніком МЗС Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бін Фарханам аль-Саудам, паведаміла прэс-служба беларускага ведамства.

Міністр замежных спраў Беларусь - Sputnik Беларусь
Макей у Мюнхене абмеркаваў бяспеку рэгіёна з памочнікам дзяржсакратара ЗША

Перамовы адбыліся ў нядзелю ў рамках рабочага візіту Уладзіміра Макея ў ФРГ для ўдзелу ў 56-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Падчас сустрэчы міністры пазітыўна ацанілі развіццё двухбаковага дыялогу і ўзаемадзеяння, дамовіліся аб правядзенні ў бліжэйшай перспектыве пасяджэння Сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама аб абмене візітамі рознага ўзроўню.

Бакі прадметна абмеркавалі магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў энергетычнай, лічбавай і сельскагаспадарчай сферах.

Акрамя таго, на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбыліся кароткія гутаркі кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з міністрамі замежных спраў Арменіі, Грузіі, Егіпта, Кыргызстана і Польшчы, а таксама кіраўнікамі дэлегацый шэрагу іншых краін і міжнародных арганізацый.

Стужка навiн
0