МІНСК, 17 лют - Sputnik. Тры залатыя медалі, адно "срэбра" і чатыры "бронзы" заваявалі змагары з Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе 2020, які завяршыўся ў нядзелю ў Рыме.
Выступленне беларускай каманды без перабольшання можна назваць паспяховым. Трэці залатыя медалі ў скарбонку зборнай Беларусі дадаў барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў (вагавая катэгорыя 79 кг). У фінале ён быў мацней за расіяніна Магамеда Рамазанава.
Прадстаўнік зборнай Беларусі па вольнай барацьбе Расул Ціхаеў (вагавая катэгорыя 86 кг) у апошні дзень спаборніцтваў заваяваў бронзавую ўзнагароду. Яшчэ адну бронзу зборнай прынёс Амаргаджы Магамедаў (92 кг).
Нагадаем, раней золата выйгралі Максім Нягода, Ванэса Каладзінская. Ксенія Станкевіч і Ірына Курачкіна сталі бронзавымі прызёрамі турніру. Срэбра на рахунку атлета вольнага стылю Нюргуна Скрабіна.