Другі своеасаблівы "каранцін" для кітайскіх студэнтаў адкрылі ў Мінскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі.
Тыднем раней студэнтаў, якія першымі вярнуліся з канікул, размясцілі ў лагеры "Брыганціна".
"Цяпер "Брыганціна" цалкам запоўненая, для студэнтаў там арганізавана навучанне, медыцынскае назіранне. Да 24 чысла пачнуць вызваляцца корпуса", - расказаў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік.
Другі "каранцін" вырашылі адкрыць, каб пазбегнуць перасячэння патокаў студэнтаў. Тыя, хто прыляцеў разам, назірацца будуць таксама разам.
Ранейшых пастаяльцаў "Загор'я" перасялілі ў іншыя рэабілітацыйныя цэнтры ў Мінскай вобласці.
За межамі Кітая ў 25 краінах 683 чалавекі заразіліся каронавірусам. У Беларусі выпадкаў заражэння не зафіксавана. Міністэрства аховы здароўя лічыць, што адзіны дзейсны спосаб справіцца з панікай - прадаставіць грамадскасці максімальна адкрытую інфармацыю аб сітуацыі.
Глядзіце на відэа, як кітайцы засяляюцца ў новы падрыхтаваны для "каранціну" цэнтр.