Адміністрацыя прэзідэнта: заробкі бюджэтнікаў не ўпалі, але былі перакосы

© Sputnik / Виктор ТолочкоКашалёк з грашыма
Кашалёк з грашыма - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах Вольгі Чупрыс, ёсць "выпадкі ўкідвання інфармацыі аб тым, што заработная плата ў адукацыі, спартыўных школах, культурнай сферы знізілася".

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс пракаментавала сітуацыю з новым парадкам налічэння заробкаў бюджэтнікам.

Грошы ў кашальку - Sputnik Беларусь
Адміністрацыя прэзідэнта разбярэцца з фактамі падзення заробкаў бюджэтнікаў

Новую сістэму налічэння заробкаў бюджэтнікам увялі ў гэтым годзе. Адразу ж некаторыя настаўнікі паскардзіліся на змененыя лічбы ў "разлікоўках" - атрымалі за месяц яны менш, чым звычайна.

"Гэтае пытанне - на пастаянным кантролі. Ёсць выпадкі ўкідвання інфармацыі аб тым, што заработная плата ў адукацыі, спартыўных школах, культурнай сферы знізілася. Праведзены маніторынг паказаў, што фонд заработнай платы на студзень не паменшыўся", - адзначыла Чупрыс, яе словы прывяла БелТА.

Як адзначыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, у асобных выпадках былі выяўлены перакосы ў налічэнні заробкаў, аднак, як высветлілася, яны паўсталі з-за няслушнага падліку. Па выніках пераліку заработная плата была выраўненыя.

Раней на адсутнасць праблемы з налічэннем заробкаў педагогам пазначылі ў Міністэрстве адукацыі і Камітэце дзяржкантролю.

Стужка навiн
0