Увечары 29 лютага ў канцэртнай зале "Віцебск" пройдзе шоу-канцэрт Глеба Лапіцкага "Подарю тебе". Яго правядзенне - гэта сумеснае рашэнне з калектывам, адзін бы такое рашэнне не прымаў, кажа госць радыё Sputnik, дырэктар "Славянскага базару", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі.
"Раней я прымаў рашэнні сам і рабіў любыя канцэрты на працягу гадоў 7-8 у Віцебску, мяне мама нарадзіла ў асаблівы дзень, мы гэтаму і прысвячалі - у мяне дзень нараджэння 29 лютага. Цяпер мы сабраліся з калектывам, і я сказаў: "Таварышы, калі вы можаце дапамагчы дырэктару, тады дырэктар зробіць канцэрт, а калі не можаце дапамагчы, то я нават не буду пра гэта гаварыць". Таму што раней я выходзіў хлопцам на сцэну, нехта любіў, хтосьці не любіў, прыходзіў, глядзеў, апладзіраваў, то зараз асацыяцыя зусім іншая. Я выходжу як кіраўнік установы, які ні ў якім з лучае не павінен пасароміць тое, што будзе адбывацца на сцэне", - распавядае Лапіцкі.
Акрамя таго, ужо агучана і частка гучных планаў на будучы "Славянскі базар", падчас якога, як кажа суразмоўца Sputnik, "цэлы горад прыязджае ў горад". Гасцей чакаюць і рускі рок, і #Цвет настроения Філіпа Кіркорава, і Томас Андэрс, і зоркі "Еўрабачання", і мноства іншых артыстаў і мерапрыемстваў. Прычым дырэктар фестывалю спакойна ставіцца да спрэчак пра тое, каго запрашаць ці не запрашаць на "Славянку", і ўспамінае мінулы год і прыезд у Віцебск Вольгі Бузавай.
"Пазнаёміўшыся з ёй (з Вольгай Бузавай) на "Славянскім базары", гэта чалавек нерэальна працаздольны. Бывае ў нас у творчасці грань крывадушнасці. Калі ты бачыш, што чалавек - ён няшчыра кажа. Калі на закрыцці фестывалю ў Вольгі трэсліся рукі з мікрафонам, і яна казала, што для яе вялікі гонар выступіць на адной сцэне з Сафіяй Міхайлаўнай Ратару, гэта было шчыра. Я разумею, на праекце "Еўропа Плюс" прыйшлі менавіта на яе, а закрыццё фестывалю - гэта ўсё ж такі пратакольнае мерапрыемства, дзе вышэйшыя службовыя асобы, і публіка там не маладзёжная, і наколькі цяпло яе прымаў яе нават гэты глядач", - успамінае Лапіцкі.
Таксама ў размовах - як дырэктар "Славянкі" рэагуе на выпады ў адрас фестывалю, якія прапановы чакаюць турыстаў і дзе размясціць усіх жадаючых, пачым зараз квіткі на "Славянскі базар" і як будзе працаваць "бязвіз", ці перашкаджае палітычны кантэкст творчым планам, і як у цэлым успрымаць змены ў жыцці. Падрабязнасці - у відэатрансляцыі.